Вы тут

У Карэліцкім і Ашмянскім раёнах прайшлі зімовыя спартыўныя мерапрыемствы


У аграгарадку Граўжышкі ладзілі спартыўна-забаўляльную праграму «Будзьце здаровыя» з вясёлай зарадкай і рухавымі гульнямі «Зіма», «Пераправа», «Эстафета на „ватрушках“». А ў аграгарадку Кальчуны прайшоў зімні экспромт у «сумётах радасці і смеху», дзе з горкі ўдосталь накаталіся і дарослыя, і дзеці.


Фота Аддзела метадычнай работы Ашмянскага раённага цэнтра культуры.

Ля сцен Гальшанскага замка падчас «Зімніх забаў» біліся сняжкамі, удзельнічалі ў бегавых конкурсах, малявалі замак на снезе, пілі гарбату з аладкамі.

У мястэчку Гудагай атрымалася сямейна-спартыўнае свята, у якім удзельнічала 21 сям’я. Тут і карагоды вадзілі, і на санях каталіся і валёнкі кідалі. А ў гонар імяніннікаў студзеня нават далі феерверк.

Падхапілі эстафету ў аграгарадку Станцыя Ашмяны і правялі свята «Спартыўнаму сямейнаму руху — наша павага!». Пасля конкурсаў «Вясёлыя пінгвіны», «Трапны стралок», «На памяле» усе ўдзельнікі атрымалі ўзнагароду — юшку ад Бабы Ягі і Пачвары.

Фота: polymia.by

Пасля зімовыя старты перамясціліся ў аграгарадок Жупраны, дзе школьнікі выпрабоўвалі сваю трываласць, спрытнасць і ўменне граць у камандзе ў хуткасных зімовых гульнях ды эстафеце.

Снежнай ды спартыўнай выдалася гэтая зіма і ў Карэліцкім раёне. Дзень снегу з канцэртам, вясёлымі конкурсамі і малюнкамі на снезе прайшоў у райцэнтры.

У аграгарадку Турэц правялі сапраўдную «Карэліцкую лыжню-2021», у якой удзельнічалі працоўныя калектывы прадпрыемстваў, дарослыя жыхары раёна, школьнікі. Не вытрывалі і далучыліся да гонкі нават тыя, хто дадому прыязджае толькі на выхадныя.

Фота: з тэлеграм-канала «Навіны культуры Ашмянскага раёна».

— Спорт — гэта пазітыў! Сёння на лыжні сустрэліся тыя, з кім даўно не бачыліся, так што гэта адпачынак з карысцю для здароўя, — падзялілася Кацярына ЖАМОЙДА, мастацкі кіраўнік Жухавіцкага Дома культуры.

Ірына СІДАРОК

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.