Вы тут

Дэлегат сходу: Усенародны грамадскі дыялог недаацэньваць нельга


Галоўная мэта такога маштабнага форуму, як Усебеларускі народны сход, сцвярджае старшыня Пастаяннай камісіі па працы і сацыяльных пытаннях Палаты прадстаўнікоў Людміла КАНАНОВІЧ, — абмеркаваць актуальныя пытанні жыцця грамадства, разгледзець іх на агульнарэспубліканскім узроўні, выпрацаваць шляхі рашэння.


Людміла Мікалаеўна ўспамінае, што на Усебеларускім народным сходзе ў 2016 годзе яе абралі дэлегатам ад Мінскай вобласці, і гэта было знакам вялікай пашаны і даверу. «Прадстаўніцтва ўдзельнікаў на мінулым форуме было максімальна разнастайнае, і я ўпэўненая, што гэтую практыку трэба працягнуць і пры абранні дэлегатаў на чарговы сход. Вельмі важна, каб былі прадстаўлены розныя ўзроставыя, сацыяльныя, прафесійныя і нацыянальныя групы: моладзь, ветэраны, вясковыя жыхары, прадстаўнікі рабочых прафесій і органаў улады», — кажа дэпутат.

Парламентарый пералічыла, якім аспектам мяркуе ўдзяліць на форуме асаблівую ўвагу — павышэнне даходаў, праблемы пенсіянераў, сацыяльная абарона і абслугоўванне, занятасць, падтрымка сям'і.

«Уважлівае стаўленне да старэйшых — характэрная рыса беларускага менталітэту. Дзяржава клапоціцца аб такой катэгорыі грамадзян, — заўважае суразмоўніца. — І тут адной з задач з'яўлялася і будзе з'яўляцца падтрымка ўзроўню пенсій непрацаздольных грамадзян і забеспячэнне своечасовасці і паўнаты выплат».

Дынамічна развіваецца і ўдасканальваецца, адзначае Людміла Канановіч, падтрымка малазабяспечаных грамадзян і тых, што знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі. Гэтым пытанням таксама плануецца ўдзяліць увагу на Усебеларускім народным сходзе.

«У плане занятасці грамадзян шмат зроблена для павышэння канкурэнтаздольнасці беспрацоўных праз іх навучанне. Зарэгістраваныя ў дзяржаўнай службе занятасці беспрацоўныя маюць магчымасць атрымаць новую прафесію, павысіць кваліфікацыю, навучыцца асновам прадпрымальніцтва і ўзяць фінансавую дапамогу для адкрыцця ўласнага бізнесу. Такая сістэма будзе развівацца і далей», — заўважае Людміла Канановіч.

Паводле слоў дэпутата, падтрымка сям'і — яшчэ адна актуальная задача беларускай дзяржавы, якой чарговы раз аддадуць увагу на народным форуме.

«Вельмі шмат у гэты перыяд паступае зваротаў грамадзян з прапановамі па ўдасканаленні заканадаўства па розных кірунках жыццядзейнасці нашай краіны. Нам, дэпутатам, важна пачуць, што сёння асабліва турбуе людзей, якой яны хочуць бачыць нашу краіну ў будучыні. З такой мэтай па ўсёй краіне праходзяць сустрэчы з насельніцтвам у форме дыялогавых пляцовак. Гэты ўсенародны грамадскі дыялог недаацэньваць нельга», — рэзюмуе парламентарый.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.