Вы тут

У НАН абмеркавалі праект Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2021—2025 гг.


«Тое, якія задачы вырашае дзяржава, у многім характарызуе яе сталасць. Калі на парадку дня ў нас стаяць такія маштабныя стваральныя мэты, як лічбавая трансфармацыя эканомікі, адрасная мадэрнізацыя прамысловасці, развіццё электратранспарту, стварэнне ўласнай вакцыны ад каранавіруса, асваенне атамнай энергетыкі, пашырэнне ўласнай групоўкі касмічных спадарожнікаў і на аснове ўсяго гэтага — рост якасці жыцця насельніцтва, то можна сцвярджаць, што наша краіна ўпэўнена глядзіць у будучыню. Яе неабходна будаваць, не разбураючы, а развіваючы і прымнажаючы нацыянальныя здабыткі», — такую думку выказаў падчас круглага стала «Беларусь інтэлектуальная: адукацыя, інавацыі і высокія тэхналогіі» дырэктар Інстытута эканомікі Нацыянальнай акадэміі навук Васіль ГУРСКІ.

Экспертны абмен думкамі адбыўся ў Нацыянальнай акадэміі навук у рамках грамадскага абмеркавання праекта Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2021—2025 гады. Удзел у мерапрыемстве ўзялі вядучыя навукоўцы, эканамісты і кіраўнікі навуковых устаноў акадэміі.


Прыцягненне інвестараў

— Праект Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2021—2025 гады — гэта комплексны і сістэмны дакумент, які ўлічвае нацыянальныя інтарэсы краіны. Ён вылучаецца канкрэтнасцю, мэтавым характарам, а таксама навізной у структураванні і выкладанні, — падкрэсліў Васіль Гурскі. — У ім улічаны прыярытэты беларускай эканамічнай мадэлі, а ў цэнтры ўвагі знаходзіцца паляпшэнне якасці жыцця насельніцтва. Дакумент вызначае мэты, ключавыя задачы і прыярытэты развіцця краіны на найбліжэйшую пяцігодку.

Значная ўвага ў праекце праграмы аддадзена пытанням комплекснага ўдасканалення інвестыцыйнай і інавацыйнай палітыкі ў наступнай пяцігодцы. Пры гэтым акцэнт робіцца не столькі на нарошчванні аб'ёмаў інвестыцый, колькі на павышэнні эфектыўнасці інвестыцыйнай і інавацыйнай дзейнасці і прыцягненні інвестыцый у стварэнне высокатэхналагічных вытворчасцяў, што будзе спрыяць устойліваму росту нацыянальнай эканомікі. Праграмай прадугледжваецца ўкараненне новых інвестыцыйных механізмаў, у прыватнасці, прапанавана ўкараненне прававога рэжыму спецыяльных інвестыцыйных дагавораў з мэтай стымулявання ўкладання інвестыцый у эканоміку Беларусі.

Праграмай таксама прадугледжана ўвядзенне інстытута «стабілізацыйнай агаворкі». Гэты інструмент з'яўляецца дзейснай мерай у прыцягненні стратэгічных інвестараў, нацэленых менавіта на доўгатэрміновае супрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь. Увядзенне такой «агаворкі» дазволіць абараніць інтарэсы інвестара ў выпадку змяненняў у заканадаўстве, якія могуць пагоршыць яго становішча, на працягу ўсяго інвестыцыйнага перыяду.

Права на разумную рызыку

Як адзначыў дырэктар Інстытута эканомікі НАН, Праграма накіравана на стварэнне сучаснай экасістэмы інавацый на аснове рэалізацыі інтэлектуальнага патэнцыялу Беларусі. Для гэтага распрацаваны цэлы комплекс мер, накіраваных на фарміраванне і развіццё высокатэхналагічнага сектара эканомікі, удасканаленне сістэмы фінансавання навукова-тэхналагічнай і інавацыйнай дзейнасці, фарміраванне паўнавартаснага канкурэнтнага асяроддзя ў навукова-інавацыйнай сферы і стварэнне сучаснай інфраструктуры.

Найважнейшай арганізацыйна-эканамічнай інавацыяй можа стаць фарміраванне адзінай карпаратыўнай сістэмы кіравання рэальным сектарам з выкарыстаннем комплексных ІТ-рашэнняў. Стварэнне агульнанацыянальнага інфармацыйнага рэсурсу, які забяспечвае збор, апрацоўку, захоўванне і абмен данымі аб наяўнасці сыравіны, матэрыялаў, камплектуючых, а таксама складскіх запасаў гатовай прадукцыі з мэтай аптымізацыі іх патокаў, дазволіць істотна павысіць эфектыўнасць інвестыцыйнай і інавацыйнай дзейнасці. У праекце праграмы асаблівая ўвага аддаецца прыцягненню інвестыцый у пабудову лічбавай эканомікі і развіццю яе інфраструктуры. Праграма нацэлена на шырокамаштабнае ўкараненне ІКТ ва ўсе сферы нацыянальнай эканомікі і істотны рост долі лічбавай эканомікі ў ВУП краіны.

Асноўныя намаганні будуць накіраваны на арганізацыю лічбавагага інфармацыйнага асяроддзя, фарміраванне інфармацыйна-камунікацыйнай інфраструктуры, падрыхтоўку кадраў і стварэнне лічбавых платформаў.

Найважнейшым фактарам развіцця інавацыйнага асяроддзя з'яўляецца нарошчванне патэнцыялу галіновай навукі.

— У гэтым кантэксце са станоўчага боку можна ацаніць замацаваныя ў Праграме палажэнні адносна гарантавання правоў на разумную рызыку навукоўцам, якія працуюць над стварэннем новай навукова-тэхналагічнай прадукцыі з прыцягненнем бюджэтных сродкаў. Як вядома, у апошнія гады бюджэты многіх інвестыцыйных інавацыйных фондаў не выкарыстоўваліся цалкам з-за высокага ўзроўню рызыкі і звязанай з гэтым адказнасці, — падкрэсліў Васіль Гурскі. — Забеспячэнне права на разумную рызыку мае на ўвазе замацаванне ў нацыянальным заканадаўстве норм, якія ствараюць збалансаваныя суадносіны паміж рызыкамі і адказнасцю для навукоўцаў пры выкананні імі прыкладных даследаванняў і распрацовак у рамках навукова-тэхнічных праграм і інавацыйных праектаў.

У Праграму сацыяльна-эканамічнага развіцця плануецца ўкараніць венчурную экасістэму з улікам найлепшых міжнародных практык і прынцыпаў дзяржаўна-прыватнага партнёрства. Плануецца, што на працягу пяці гадоў навукаёмістасць ВУП вырасце да аднаго працэнта. Гэта шмат у чым будзе забяспечана за кошт сістэмнага ўдасканалення фінансавання навукова тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці, а таксама выдзялення мэтавай фінансавай падтрымкі па комплексных праектах для стварэння новых прарыўных вытворчасцяў, у тым ліку ў рамках праектаў будучыні, а гэта нацыянальны электратранспарт, біятэхналогіі ў аграпрамысловым комплексе, інавацыйная медыцына, біятэхналогіі для фармацэўтыкі і «разумныя гарады».

Устойлівасць да знешніх шокаў

— Акадэмія навук вельмі актыўна ўдзельнічала ў рабоце над Праграмай сацыяльна-эканамічнага развіцця.У цэлым трэба сказаць, што праграма захоўвае пераемнасць з дакументамі падобнага роду, якія распрацоўваліся на працягу ўсёй гісторыі суверэннай Беларусі, — падкрэсліў у сваім выступленні дырэктар Цэнтра сістэмнага аналізу і стратэгічных даследаванняў НАН Валерый ГАНЧАРОЎ. — Для нас, навукоўцаў, найбольшы інтарэс уяўляе падраздзел, прысвечаны інтэлектуальнай краіне. Мы яшчэ ў 2017 годзе распрацавалі і адобрылі на ІІ з'ездзе беларускіх вучоных Стратэгію «Навука і тэхналогіі: 201–2040». Па сутнасці, галоўны кантэкст пабудовы Беларусі інтэлектуальнай быў закладзены яшчэ ў той перыяд.

— А я хацеў бы падзяліцца сваім меркаваннем з нагоды тых механізмаў і інструментарыя, якія мы маглі б узяць на ўзбраенне ў дапаўненне да асноўных, выкладзеных у Праграме. Перш за ўсё, бягучы год — гэта Год народнага адзінства. На мой погляд, лагічна было б пашырыць гэтае разуменне на ўсю эканамічную сістэму, гэта значыць, аб'яднаць намаганні не проста ў рамках праграмных мерапрыемстваў, але і намаганні ўсіх міністэрстваў, канцэрнаў, буйных прадпрыемстваў па дасягненні агульнай мэты — росту ўнутранага валавога прадукту і на гэтай аснове — дабрабыту народа.

Наш вопыт работы з галінамі, з буйнымі канцэрнамі сведчыць, што аб'яднанне намаганняў эканамічных суб'ектаў настойліва неабходнае, таму што часта галіны замыкаюцца ў рамках свайго прадукту, лічачы яго канчатковым, хоць, з пункту гледжання макраэканомікі, гэта прадукт прамежкавага спажывання. Зыходзячы з гэтага, нам патрэбная гарманізацыя ўсіх відаў палітыкі: найперш інвестыцыйнай, інавацыйнай, знешнегандлёвай і прамысловай. Чаму гэта неабходна? Мы бачым узмацненне глабальнай нестабільнасці, бачым, што ўзрушэнні як эканамічнага, так і тэхнагеннага характару могуць сказіць аблічча існуючай эканамічнай сістэмы. Далёка хадзіць не трэба — мы бачым, як пандэмія каранавіруса прывяла да таго, што спыніліся цэлыя галіны, шэраг ланцужкоў, што склаліся, быў парушаны. Таму нам трэба распрацоўваць сваю беларускую палітыку, я яе назваў бы палітыкай устойлівасці да знешніх шокаў. Мы павінны працаваць на апярэджанне. Валерый Ганчароў падкрэсліў: прэвентыўная сістэма павінна быць настроена на работу незалежна ад таго, якія нас чакаюць пагрозы і выклікі. Палітыка ўстойлівасці да знешніх шокаў павінна ўключаць компекс прэвентыўных мер, прычым, павінен быць забяспечаны гарантаваны ўзровень вытворчасці ў тых ключавых галінах, якія дазваляюць нам выжыць пры любых праявах знешняга ціску.

Галоўная перавага — якасць

Нават сама аўтэнтычнасць беларускага народа, на думку Валерыя Ганчарова, з'яўляецца фактарам нашай канкурэнтаздольнасці:

— Развіваючы пытанне кампетэнцый, трэба сказаць, што галоўнай нашай кампетэнцыяй з'яўляецца гарантаваная якасць. Беларусі як аўтэнтычнаму нацыянальнаму ўтварэнню ўласцівы самы высокі якасны ўзровень — непаўторны больш нідзе ў свеце. Так, гэта складана, але менавіта тут могуць хавацца пункты росту для беларускай эканомікі.

Галоўнае, што ў цэнтры ўсіх нашых праграмных дакументаў стаіць Чалавек з вялікай літары, які актыўна працуе на сябе, на сваіх блізкіх і на краіну, пераўтвараючы эканоміку. Я перакананы, што трэба пачынаць з сябе, трэба ўкладваць свае інтэлект, веды, уменні, фізічныя рэсурсы ў тую справу, якой ты адданы. І, трэба прызнаць, што беларусы новай фармацыі не з'явяцца зніадкуль. Мы павінны іх выхоўваць у сабе. Цяпер у свеце працягваецца бурнае абмеркаванне кампетэнцый будучыні, якія прафесіі будуць патрэбныя, а якія знікнуць з рынку працы. Прычым меркаванні экспертаў разыходзяцца.

Хутчэй за ўсё, мы павінны казаць аб праактыўнай палітыцы ў фарміраванні нашых кампетэнцый будучага, нашага вытворчага патэнцыялу. Як паказваюць даследаванні, расце запатрабаванасць спецыялістаў, гатовых вырашаць нетрывіяльныя задачы, атрымліваць новыя прадукты, тавары і паслугі. Наша задача — прымусіць штучны інтэлект, вылічальныя машыны і сеткі працаваць на чалавека, дазволіць раскрыцца яго патэнцыялу, тым самым мы створым пачатак для новага развіцця.

Надзея НІКАЛАЕВА

Загаловак у газеце: Беларусаў новай фармацыі трэба выхоўваць у сабе

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Водар лаванды вабіць на Веткаўшчыну

Водар лаванды вабіць на Веткаўшчыну

Як выглядае «беларускі Праванс», дакладна ведаюць жыхары глыбінкі Гомельскай вобласці.

Эканоміка

«Прадам утульную кватэру, а куплю яшчэ лепшую». А пра падаткі вы не забыліся?

«Прадам утульную кватэру, а куплю яшчэ лепшую». А пра падаткі вы не забыліся?

Адна мая добрая знаёмая вырашыла палепшыць свае жыллёвыя ўмовы — прадаць сваю двухпакаёвую кватэру і купіць трохпакаёвую.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

БЛІЗНЯТЫ. Калі ёсць цікавыя ідэі, то менавіта цяпер яны будуць запатрабаваныя і нарэшце ажыццёвяцца. Тыдзень прынясе знаёмствы з новымі людзьмі, спатканні, вандроўкі і шмат яркіх уражанняў. Асабістае жыццё рэзка зменіцца, прычым менавіта так, як вы марылі. Вы больш не будзеце самотныя, сітуацыя вырашыцца на вашу карысць.

Грамадства

Ці варта засцерагацца ад вяртання анамальнай спякоты? Дзмітрый Рабаў расказаў пра надвор’е на астатнюю частку лета

Ці варта засцерагацца ад вяртання анамальнай спякоты? Дзмітрый Рабаў расказаў пра надвор’е на астатнюю частку лета

«Верхавіна лета» прайшла, і ўжо мала хто памятае, што першая дэкада чэрвеня была халаднаватай і з замаразкамі.