Вы тут

«Беларусбанк» зноў дае крэдыты на жыллё. Але з новымі ўмовамі


«Беларусбанк» абвясціў, што з лютага зноў будзе выдаваць крэдыты на жыллё. Але з новымі ўмовамі: стаўка складае 21% (стаўка рэфінансавання Нацыянальнага банка РБ, павялічаная на 13,25 п. п.). Такая інфармацыя з'явілася на сайце банка.


Новы прадукт называецца «Іпатэка Экспрэс». Крэдыт прадастаўляецца на куплю жылых памяшканняў у памеры да 100% кошту набытага жылля тэрмінам да 20 гадоў. Банк прымае рашэнне па заяўцы на крэдыт не пазней за наступны працоўны дзень пасля рэгістрацыі заявы-анкеты. Пагашэнне асноўнага доўгу па крэдыце пачынаецца з наступнага месяца пасля прадастаўлення крэдыту (часткі крэдыту), а пагашэнне працэнтаў ажыццяўляецца за фактычны час карыстання.

Крэдыт прадастаўляецца толькі пад залог (іпатэку) набытага жылога памяшкання, не абцяжаранага правамі трэціх асоб і арыштамі, з улікам норм указа №130 «Аб іпатэчным жыллёвым крэдытаванні».

Нагадаем, у маі 2020-га «Беларусбанк» прыпыніў выдачу крэдытаў на куплю жылля. З тых часоў працавалі толькі партнёрскія праграмы з некаторымі забудоўшчыкамі. Акрамя таго, з 15 кастрычніка мінулага года банк прымаў заявы на выдачу жыллёвых крэдытаў з выкарыстаннем субсідыі на іх пагашэнне па 240-м указе «Аб дзяржаўнай падтрымцы грамадзян пры будаўніцтве (рэканструкцыі) жылых памяшканняў».

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якую небяспеку нясе экспрэс-дыета?

Якую небяспеку нясе экспрэс-дыета?

 Варта разумець, што дыеты такога тыпу — радыкальны метад, які мае шмат мінусаў.

Культура

Рэстаўрацыя па-беларуску: ратаваць — неабходна

Рэстаўрацыя па-беларуску: ратаваць — неабходна

Гістарычная памяць — тое, што вызначае будучыню... Здаецца, банальная ісціна, якую не трэба нікому даказваць.