Вы тут

Народнае веча збярэцца ў Мінску


VІ Усебеларускі народны сход пройдзе 11–12 лютага ў сталіцы Беларусі.


Усебеларускія народныя сходы — важная традыцыя ў жыцці беларускага грамадства. На іх збіраюцца прадстаўнікі Ураду, іншых галін улады, кіраўнікі й працаўнікі прадпрыемстваў, дзеячы навукі й культуры. Праходзяць сходы раз на пяць гадоў, пачынаючы з 1996‑га.

Сёлета на абмеркаванне ўдзельнікаў Усебеларускага народнага сходу будуць вынесены асноўныя палажэнні Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2021–2025 гады й напрамкі грамадска-палітычнага развіцця краіны. Агульная колькасць удзельнікаў і запрошаных асоб — 2 700 чалавек. Ад абласцей і Мінска ўдзельнікі форуму выбіраюцца з улікам норм прадстаўніцтва раённымі ды гарадскімі Саветамі дэпутатаў і найбольш шматлікімі грамадскімі аб’яднаннямі.

У чарговым Усебеларускім народным сходзе паўдзельнічаюць прадстаўнікі беларускай дыяспары, замежныя госці. У спісе кандыдатур, перададзеным у рэдакцыю з МЗС, значацца 24 вядомыя асобы, актывісты дыяспары з Германіі, Іспаніі, Латвіі, Літвы, Польшчы, Расіі, Эстоніі, Кыргызстана, Узбекістана, Украіны, Ізраіля, Іарданіі.

Іван ЖДАНОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Па ўсёй краіне наступіў час школьных базараў

Па ўсёй краіне наступіў час школьных базараў

Скідкі, растэрміноўкі і шырокі асартымент

Грамадства

Ча­му зні­кае ва­да з кра­наў

Ча­му зні­кае ва­да з кра­наў

Спё­ка — час для эка­но­міі ці па­лі­ву ага­ро­даў?

Грамадства

Водар лаванды вабіць на Веткаўшчыну

Водар лаванды вабіць на Веткаўшчыну

Як выглядае «беларускі Праванс», дакладна ведаюць жыхары глыбінкі Гомельскай вобласці.