Вы тут

ФПБ: Санкцыі абмяжоўваюць не толькі права на працу, але і на годны ўзровень жыцця, здароўе, адукацыю і развіццё


Аб гэтым гаворыцца ў звароце, накіраваным Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусі ў Групу працоўных Міжнароднай арганізацыі працы. Зварот прыняты ў сувязі з увядзеннем Еўрапейскім саюзам санкцый у дачыненні да беларускіх прадпрыемстваў, паведамляе прэс-служба нацыянальнага прафцэнтра.


Як патлумачылі ў ФПБ, на Міжнародную арганізацыю працы ўскладзена адказнасць за выпрацоўку і захаванне міжнародных працоўных нормаў. Галоўная мэта работы арганізацыі — садзейнічанне поўнай занятасці, абароне правоў і інтарэсаў працоўных і зняцці штучных бар'ераў, якія абмяжоўваюць права чалавека на працу. Пры гэтым МАП на роўнай аснове аб'ядноўвае прадстаўнікоў урада, працоўных і наймальнікаў са 187 краін свету. Інтарэсы працоўных Беларусі ў Міжнароднай арганізацыі працы прадстаўляе Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі.

— Федэрацыя прафсаюзаў на пастаяннай аснове праводзіць работу па абароне інтарэсаў работнікаў. У першую чаргу гэта тычыцца пытанняў занятасці і выплаты заработнай платы. Напрыклад, штогод прафсаюзы дапамагаюць праз суд аднавіць на працы больш за 100 незаконна звольненых работнікаў. Ідзе бесперапынная дзейнасць над удасканаленнем нацыянальнага працоўнага заканадаўства, каб кожны чалавек мог максімальна рэалізаваць сваё права на працу. Але сёння мы бачым, што гэта права грамадзян нашай краіны абмяжоўваюцца Еўрасаюзам, — падкрэслілі ў Федэрацыі прафсаюзаў. — І гэта пры тым, што Генеральная Асамблея ААН і Савет ААН па правах чалавека ў сваіх рэзалюцыях неаднаразова падкрэслівалі, што аднабаковыя прымусовыя меры супярэчаць міжнароднаму праву, Статуту ААН, а таксама нормам і прынцыпам, якія рэгулююць мірныя адносіны паміж дзяржавамі. Больш за тое, на міжнародным узроўні прызнана, што абмежаванне магчымасці працаваць, у тым ліку ў выніку санкцый, негатыўна ўплывае на рэалізацыю чалавекам права на жыццё, права на свабоду ад голаду, права на годны ўзровень жыцця, харчаванне, адукацыю, працу і жыллё, правы на здароўе і медыцынскае абслугоўванне, на развіццё і іншыя. Таму мы звярнуліся па падтрымку ў Групу працоўных Міжнароднай арганізацыі працы, якая ў першую чаргу заклікана адстойваць працоўныя і сацыяльна-эканамічныя правы работнікаў.

Між тым, як падкрэслілі ў ФПБ, на сённяшні дзень работнікі арганізацый і прадпрыемстваў краіны працягваюць падпісвацца пад адкрытым калектыўным лістом супраць санкцый.

Акрамя таго, пазіцыю Федэрацыі прафсаюзаў аб недапушчальнасці санкцыйнай палітыкі падзяляюць і палітычныя партыі краіны.

У прыватнасці, Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці рашуча падтрымлівае зварот ФПБ у Міжнародную арганізацыю працы і лічыць яго своечасовым. «Эканамічныя санкцыі вядуць да заняпаду жыццёвага ўзроўню нашых грамадзян, падрываюць сацыяльна-эканамічнае развіццё нашай краіны», — падкрэслілі ў РППС.

Такой жа пазіцыі прытрымліваюцца і ў Камуністычнай партыі Беларусі: «Гэта нішто іншае, як жаданне дэстабілізаваць абстаноўку ў рэспубліцы шляхам знішчэння беларускай прамысловасці ў прыватнасці і эканомікі ў цэлым».

Ліберальна-дэмакратычная партыя, якая аб'ядноўвае ў сваіх шэрагах больш за 50 тысяч чалавек, таксама настойвае на недапушчальнасці выкарыстання санкцый. «Мы перакананыя, што кожны палітык, кожны беларус незалежна ад палітычных перакананняў, павінен абараняць нацыянальныя інтарэсы і дзяржаўнасць сваёй краіны. Любыя заклікі да ўвядзення санкцый, можна разглядаць толькі як здраду інтарэсам краіны», — адзначана ў заяве Вышэйшага савета і Цэнтральнага камітэта Ліберальна-дэмакратычнай партыі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Які хлеб любяць у Беларусі?

Які хлеб любяць у Беларусі?

У савецкія часы гандаль прапаноўваў пакупніку абмежаваны асартымент хлебабулачных вырабаў. У 1980-я нават у буйных крамах было ўсяго 3-4 найменні хлеба.

Грамадства

Дыхаць на поўныя грудзі. Міфы і праўда аб мамапластыцы

Дыхаць на поўныя грудзі. Міфы і праўда аб мамапластыцы

Прадстаўніцам прыгожага полу заўсёды хочацца нешта змяніць у сваёй знешнасці. І часам жанчыны рашаюцца на кардынальныя крокі.

Культура

Арганізатар імпрэз Дзіяна Краснашапка: Сёння людзі знаходзяцца ў сваіх коканах, але ж для таго і існуюць танцы ды спевы, каб здымаць стрэс, негатыў

Арганізатар імпрэз Дзіяна Краснашапка: Сёння людзі знаходзяцца ў сваіх коканах, але ж для таго і існуюць танцы ды спевы, каб здымаць стрэс, негатыў

Яна ўпэўнена сябе адчувае і ў нацыянальным строі, калі робіць цеста для вясельнага каравая, і ў блакітным футры Снягуркі, калі праводзіць ранішнік для дзетак, і ў шыкоўнай сукенцы пэўнай эпохі, калі выконвае аўтэнтычныя беларускія спевы пад гукі старажытных музычных інструментаў.

Грамадства

Паразуменне падчас капрамонту: праз штрафы ці дамаўленне?

Паразуменне падчас капрамонту: праз штрафы ці дамаўленне?

Культура выканання работ падчас капрамонту ў Беларусі кульгае, а тэхналогія — парушаецца, сведчаць спецыялісты Дзяржбуднагляда.