Вы тут

«Нагода для абмеркавання праблемы сельскіх кадраў»


Ірына Белая, брыгадзір ААТ «БарысаўСаюзАгра», дэпутат Вяляціцкага сельскага Савета Барысаўскага раёна.


— Сход — выдатны шанц грунтоўна разгледзець праблемы сельскай моладзі, у прыватнасці, яе замацавання на вёсцы. Гэтыя пытанні турбуюць не адну мяне. Наша гаспадарка, якая мае жывёлагадоўчую мяса-малочную спецыялізацыю, а таксама займаецца вырошчваннем збожжа, лёну, буракоў, здабываннем насення траў, сёння адчувае недахоп кваліфікаваных кадраў. Хлопцаў і дзяўчат у навакольных вёсках быццам бы шмат, але яны ў большасці сваёй імкнуцца ўладкавацца на работу ў горадзе. З падобнымі праблемамі сутыкаюцца і іншыя гаспадаркі раёна. Так, пакуль адрозныя ўмовы жыцця і работы ў параўнанні з горадам не спрыяюць замацаванню маладых на вёсцы.

Зразумела, моладзь уяўляе сабой найбольш дынамічную частку нашага грамадства, што абумоўлена яе актыўным пошукам свайго месца ў прафесіі і жыцці. Праблемы моладзі ў вёсцы агульнавядомыя: адсутнасць уласнага жылля, невысокая зарплата, няясныя перспектывы кар’ернага росту і г. д. Ад стварэння належных ўмоў для павышэння сацыяльнай і эканамічнай актыўнасці сельскай моладзі ў многім залежыць поспех развіцця рэгіёнаў Беларусі. Бо без маладых кадраў у аграпрамысловым комплексе і ў сацыяльнай сферы такі рух наперад немагчымы.

З гэтай нагоды трэба даць зразумелы і ясны адказ на пытанне: за якой вёскай будучыня? Вядома, за той, дзе ўмовы жыцця будуць не горшыя, а можа, і лепшыя за гарадскія. І заробкі таксама будуць на ўзроўні заробкаў гараджан. Такія бясспрэчныя перавагі могуць быць толькі ў аграрадках, дзе ёсць магчымасці для гэтага. І сапраўды, прыгожыя добраўпарадкаваныя аграгарадкі новага тыпу з развітымі інжынернай, транспартнай інфраструктурай і сацыяльнай сферай, дзіцячымі пляцоўкамі, кафэ, магчымасцю аказання бытавых і іншых паслуг ужо вабяць маладыя сем’і.

На мой погляд, сёння трэба больш актыўна займацца павышэннем матывацыі юнакоў і дзяўчат заставацца жыць і працаваць на роднай зямлі. У нашай краіне за апошнія гады набыты карысны досвед па працаўладкаванні моладзі на вёсцы. Скажам, пашырэнне мэтавага прыёму маладых людзей на сельскагаспадарчыя спецыяльнасці ў ВНУ і каледжах. Гэта дазваляе рыхтаваць надзейны рэзерв кадраў. Ёсць і іншыя захады, у тым ліку і выдзяленне пасля размеркавання жылля маладым спецыялістам ці яго аплата.

Прафарыентацыю трэба пачынаць са школы. Наколькі я ведаю, цяпер у вясковых школах Беларусі адкрыта 400 профільных аграрных класаў. Яны дазваляюць вучням старэйшых класаў на свае вочы ўбачыць рэальныя ўмовы працы ў сельскай гаспадарцы, выбраць тую прафесію, якая даспадобы, потым застацца працаваць на зямлі. Нямала выпускнікоў такіх класаў потым паступае ў аграрныя вучэбныя ўстановы.

Ролю сельскай школы ў замацаванні кадраў на вёсцы трэба ўздымаць, агучваць, абмяркоўваць. Бо менавіта ў сельскай школе ключ да поспеху ў вырашэнні многіх як эканамічных, так і сацыяльных праблем сельскай гаспадаркі. Увогуле ў маштабах краіны наспела неабходнасць арганізацыі аграрнай бізнес-адукацыі для моладзі, якая жадае адкрыць малое прадпрыемства ў сваёй вёсцы, сваім раёне. Гэта ж просты шлях да стварэння новых рабочых месцаў, пашырэння самазанятасці.

Я чакаю ад сходу прыняцця рашэнняў, якія былі б накіраваныя на паляпшэнне ўмоў для замацавання кваліфікаваных кадраў, асабліва маладых рабочых і спецыялістаў, на вёсцы. У гэтым сэнсе цяжка пераацаніць значэнне Усебеларускага народнага веча, у рамках якога маецца выдатная магчымасць разам вызначыць прыярытэты і выпрацаваць меры для ўстойлівага развіцця сельскай гаспадаркі Беларусі.

Леанід ТУГАРЫН

Выбар рэдакцыі

Спорт

Галоўны ўрач беларускай алімпійскай зборнай: Мы забяспечым вырашэнне любой праблемы

Галоўны ўрач беларускай алімпійскай зборнай: Мы забяспечым вырашэнне любой праблемы

Алімпійскія гульні ў Токіа стануць выпрабаваннем не толькі для спартсменаў, але і для медыцынскага персаналу. 

Культура

Маршал Сакалоўскі: хто казаў, што ўсе штабныя — баязліўцы?!

Маршал Сакалоўскі: хто казаў, што ўсе штабныя — баязліўцы?!

...4 кастрычніка 1941 года рэзідэнт савецкай разведкі ў Японіі Рыхард Зорге адправіў у Маскву сваю апошнюю радыёграму.

Палітыка

Малатком па міне: куды рушыць Літва?

Малатком па міне: куды рушыць Літва?

Нелегалы адмовіліся выконваць патрабаванні супрацоўнікаў Службы грамадскай бяспекі.

Эканоміка

Электрадамы становяцца ўсё больш папулярныя. А тэндэнцыя індывідуальнага будаўніцтва — сучасныя хутары

Электрадамы становяцца ўсё больш папулярныя. А тэндэнцыя індывідуальнага будаўніцтва — сучасныя хутары

Сёлета плануецца ўвесці ў эксплуатацыю 4 млн квадратных метраў агульнай плошчы жылля.