Каранавіруснай інфекцыяй можна кіраваць. Такое меркаванне выказаў генеральны дырэктар Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ) Тэдрас Гебрэесус на брыфінгу.
Ён нагадаў, што колькасць новых выпадкаў COVІD-19 ва ўсім свеце зніжаецца ўжо трэці тыдзень запар. І хоць ёсць краіны з ростам захваральнасці, на глабальным узроўні гэта з'яўляецца абнадзейлівай навіной.
«Гэта дэманструе, што вірусам можна кіраваць нават з улікам пашырэння яго новых варыянтаў. Гэта паказвае, што мы можам прадухіліць інфіцыраванне і выратаваць жыцці, калі працягнем выконваць ужо правераныя меры па ахове здароўя грамадства», — заявіў Тэдрас Гебрэесус.
Пры гэтым ён нагадаў, што свет ужо сутыкаўся са зніжэннем захваральнасці на каранавірусную інфекцыю, адзначыўшы, што тады краіны занадта хутка здымалі абмежаванні, а людзі аслаблялі пільнасць.
«Па меры распаўсюджвання вакцын жыццёва важна, каб усе мы працягвалі прытрымлівацца мер засцярогі, што дапаможа абараніць сябе і адно аднаго», — падкрэсліў дырэктар СААЗ.
Раней у студзені дырэктар праграмы СААЗ па надзвычайных сітуацыях у галіне аховы здароўя Майкл Раян заяўляў, што цалкам перамагчы каранавірус будзе вельмі складана.
Ён адзначыў, што пакуль чалавецтву ўдалося выкараніць толькі воспу, а такія хваробы, як поліяміэліт і адзёр, перамагчы не ўдалося. Тое ж самае можа адбыцца з COVІD-19 — ён стане эндэмічнай хваробай.
Раян таксама паведаміў, што перамагчы каранавірус будзе цяжка з-за нераўнамернага распаўсюджвання вакцыны супраць яго паміж краінамі. І пашырэнне захворвання працягнецца, калі вакцынацыя не будзе ісці паўсюдна.
28 студзеня СААЗ пацвердзіла, што колькасць хворых на COVІD-19 ва ўсім свеце перавысіла адзнаку ў 100 млн чалавек. Найбольшая колькасць выпадкаў каранавіруснай інфекцыі зарэгістраваная ў ЗША, Індыі, Бразіліі, Расіі і Вялікабрытаніі.
Алена КРАВЕЦ
Прэв’ю: bbc.com
У савецкія часы гандаль прапаноўваў пакупніку абмежаваны асартымент хлебабулачных вырабаў. У 1980-я нават у буйных крамах было ўсяго 3-4 найменні хлеба.
Прадстаўніцам прыгожага полу заўсёды хочацца нешта змяніць у сваёй знешнасці. І часам жанчыны рашаюцца на кардынальныя крокі.
Яна ўпэўнена сябе адчувае і ў нацыянальным строі, калі робіць цеста для вясельнага каравая, і ў блакітным футры Снягуркі, калі праводзіць ранішнік для дзетак, і ў шыкоўнай сукенцы пэўнай эпохі, калі выконвае аўтэнтычныя беларускія спевы пад гукі старажытных музычных інструментаў.
Культура выканання работ падчас капрамонту ў Беларусі кульгае, а тэхналогія — парушаецца, сведчаць спецыялісты Дзяржбуднагляда.