Вы тут

«Гуляй, зіма, твая часіна!»


Харужанцы.

У наступным годзе краіна будзе адзначаць сто сорак гадоў з нараджэння нашых славутых Янкі Купалы і Якуба Коласа. Напярэдадні іх юбілеяў «Звязда» на сваіх старонках час ад часу будзе паказваць фатаграфіі тых мясцін, дзе прайшлі дзіцячыя і юнацкія гады паэтаў, дзе ўзрастаў і выспяваў іх талент. І ў першую чаргу наша ўвага будзе звернута на музейныя комплексы і тэрыторыі-запаведнікі, такія як Вязынка і Акінчыцы, Харужанцы і Альбуць, Якімоўшчына і Смольня і іншыя паэтавы мясціны. А яны — родныя куточкі Купалы і Коласа — заўсёды выклікалі і выклікаюць жывы інтарэс, бо не толькі з імі знітаваныя паэтычнай спадчынай, але і знаходзяцца на ўлонні матухны-прыроды, з яе непаўторнымі ландшафтамі, якія атулялі і песцілі народных геніяў, але, як і належыць сапраўдным «мясцінам сілы», рабілі іх мацнейшымі духам і целам. Якое гэта шчасце — бачыць суладдзе надвор'я і стану прыроды, натхняючыся ім, шукаць паэтычныя рыфмы і эпітэты! Першыя беларускія класікі былі захопленыя стыхіяй і не ўяўлялі сваю творчасць без апісання прыгажосці навакольнага свету ў розныя сезоны. Вось як пісаў Янка Купала пра зіму:

«Скрыпяць санкі на марозе

Па выслізганай дарозе...

Эй, каб шчаснай больш часінкі,

Вось бы злётаў да дзяўчынкі...»

З гэтымі радкамі пераклікаюцца «зімовыя» строфы Коласа:

«Ёсць хараство і ў гэтых зімах

І ў мёртва-белых тых кілімах,

Што віснуць-ззяюць хрусталямі

Над занямелымі лясамі...»

Акопы.

Вязынка.

Сёлетняя зіма — проста цуд, яна не дае спакою, кліча ў блізкія-далёкія, аснежана-снежныя далягляды. Ізноў мне даводзіцца зачароўвацца гэтымі абшарамі і простай вясковай архітэктурай, якая на бялюткім покрыве ператвараецца ў сапраўдную мастацкую графіку. Асабліва гэта відаць на здымках з вышыні.

Акінчыцы.

Альбуць.

Смольня.

На гэтых здымках паказаны Купалавы Акопы, Харужанцы і Вязынка, Коласавы Акінчыцы, Смольня і Альбуць.

Анатоль КЛЯШЧУК

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».