Вы тут

Дэлегат сходу: Мяне турбуе пытанне «цякучкі» кадраў


Лідзія КРАЎЦОВА, настаўнік вышэйшай катэгорыі хіміі і біялогіі СШ № 1 г. Новалукомля, кіраўнік прафсаюзнай арганізацыі.


Лідзія Краўцова з вучаніцай Ксеніяй Казінец.

— Я тутэйшая. Працую ў школе больш за трыццаць гадоў. Дарэчы, і сама атрымлівала тут веды. На сёння ў нашай навучальнай установе больш за 550 дзяцей і падлеткаў. Па тэхнічным забеспячэнні і ўмовах для заняткаў і правядзення вольнага часу школа адпавядае ўсім сучасным патраба-ванням.

Я — класны кіраўнік у васьмікласнікаў. А мая вучаніца, адзінаццацікласніца Ксенія Казінец, у бягучым вучэбным годзе заваявала залаты медаль на малазійскай алімпіядзе навукова-даследчых работ. Мерапрыемства правялі дыстанцыйна. Да гэтага Ксюша паспяхова брала ўдзел у рэспубліканскіх конкурсах. Адзін з навуковых інтарэсаў дзяўчыны — растварэнне бактэрыямі сілікатаў, вельмі перспектыўны кірунак у хіміі.

Як вопытнага настаўніка мяне турбуе пытанне «цякучкі» кадраў. Моладзь, адпрацоўваючы некалькі гадоў пасля атрымання дыплома, пакідае глыбінку. Зразумела, што на гэта ўплываюць і адсутнасць даплат, і праблемы з атрыманнем жылля. Таму хацелася б пачуць на сходзе разважанні па гэтым пытанні.

Як біёлаг, які шмат часу аддаў вывучэнню мясцовай экалогіі, думаю, што трэба актыўна развіваць турыстычную галіну. Ва ўсім свеце турызм — вельмі прыбытковы бізнес, таму, упэўнена, і ў нашым горадзе можна было б добра «развярнуцца» ў гэтым кірунку.

Безумоўна, магчымасць удзелу ў сходзе для мяне вялікі гонар. Адчуваю, што буду сведкам важных абмеркаванняў, прыняцця папярэдніх рашэнняў, перспектыўных стратэгій.

І вельмі хочацца, каб усе мы, асабліва моладзь і дзеці, яшчэ больш ганарыліся тым, што жывём там, дзе спакойна, дзе ёсць магчымасць развівацца, рэалізоўваць свае таленты, бізнес-планы, добра зарабляць.

Падрыхтаваў Аляксандр ПУКШАНСКІ

Загаловак у газеце: «Каб у гарадкоў была добрая перспектыва»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Дапамогуць бружмель і бацвінне. Якія прадукты варта дадаць у рацыён цяпер, каб умацаваць імунітэт да зімы?

Дапамогуць бружмель і бацвінне. Якія прадукты варта дадаць у рацыён цяпер, каб умацаваць імунітэт да зімы?

Сёння даказана, што лісце морквы, радыскі, рэпы і буракоў карыснае не менш за караняплоды.

Грамадства

Ваша дзіця піша вершы? Абавязкова растлумачце яму пра інтэлектуальную ўласнасць

Ваша дзіця піша вершы? Абавязкова растлумачце яму пра інтэлектуальную ўласнасць

Якія перавагі можа прынесці дзецям інтэлектуальная ўласнасць, расказалі ў НЦІУ.

Грамадства

Вогненныя вёскі. Нельга забыць. Кожны трэці Докшыцкага краю

Вогненныя вёскі. Нельга забыць. Кожны трэці Докшыцкага краю

Сёстры Хатыні... Колькі іх на тэрыторыі Беларусі? Гэту лічбу даследчыкі дакладна не могуць вывесці і сёння.