Вы тут

Рэспубліканскі інтэрнэт-конкурс, прысвечаны 100-годдзю з дня нараджэння Івана Шамякіна, на лепшае кароткае апавяданне


Рэспубліканскі інтэрнэт-конкурс, прысвечаны 100-годдзю з дня нараджэння Івана Шамякіна, на лепшае кароткае апавяданне

Навукова-метадычная ўстанова «Нацыянальны інстытут адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь запрашае прыняць удзел у Рэспубліканскім інтэрнэт-конкурсе, прысвечаным 100-годдзю з дня нараджэння Івана Шамякіна, на лепшае кароткае апавяданне.

Конкурс праводзіцца з мэтай выяўлення і падтрымкі аўтараў-пачаткоўцаў сярод вучняў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, павышэння матывацыі навучэнцаў да асобаснага і інтэлектуальнага развіцця праз выкарыстанне магчымасцей сучасных інфармацыйных тэхналогій.

Да ўдзелу запрашаюцца вучні V–XI класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі індывідуальна ці ў складзе аўтарскага калектыву (не больш за 3 чалавекі).

Конкурс праводзіцца ў трох узроставых катэгорыях вучняў:

V–VI класы;

VII–VIII класы;

IX–XI класы.

Творчыя работы прымаюцца па 30 красавіка 2021 года. Удзел у конкурсе з’яўляецца бясплатным.

Пераможцы Рэспубліканскага інтэрнэт-конкурсу будуць узнагароджаны дыпломамі I, II і III ступені ў кожнай узроставай катэгорыі. Урачыстая цырымонія ўзнагароджання адбудзецца 21 мая 2021 года ў Нацыянальным інстытуце адукацыі.

Інфармацыйную падтрымку конкурсу ажыццяўляе літаратурна-мастацкі часопіс «Маладосць» Рэдакцыйна-выдавецкай установы «Выдавецкі дом „Звязда“».

Лепшыя апавяданні будуць апублікаваны на старонках нацыянальнага адукацыйнага парталау літаратурна-мастацкім часопісе «Маладосць» Рэдакцыйна-выдавецкай установы «Выдавецкі дом «Звязда».

Падрабязней з умовамі правядзення мерапрыемства і патрабаваннямі да творчых работ можна азнаёміцца  ТУТ.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».