Вы тут

Выйшла кніга «Духоўныя асновы кітайскай культуры»


У Мінску досыць паспяхова працуе выдавецтва «Усходняя культура». З навінак — «Духоўныя асновы кітайскай культуры» Лоу ЮЙЛЕ ў перакладзе на беларускую мову. Перакладчык з кітайскай — А. Чэкулаева.


Выданне прысвечана шмат якім момантам традыцыйнай кітайскай культуры. Чытач атрымае магчымасць азнаёміцца з галоўнымі ідэямі канфуцыянства, даасізму і будызму. Аўтар закранае пытанні стаўлення ў краіне і свеце да традыцыйнай кітайскай медыцыны, якая з'яўляецца важнай часткай культуры Паднябеснай, разважае аб кітайскай рэлігіі, аб заходняй і кітайскай культурнай традыцыях, аб гуманістычным духу апошняй. Несумненна, кніга будзе карысная ўсім тым, хто цікавіцца кітайскай культурай і філасофіяй, студэнтам і выкладчыкам адпаведных дысцыплін.

«Духоўныя асновы кітайскай культуры» складаюцца з дзвюх частак: «Дух культуры Кітая» і «Развіццё «мяккай сілы» Кітая». У якасці дадатку — раздзел «Канфуцыянства, будызм і даасізм у кітайскай культуры». Дарэчы, якраз у дадатку можна прачытаць («Спадар Лоу сказаў»): «Культура — гэта двухбаковавостры нож. У ёй ёсць станоўчыя і адмоўныя бакі. Сутнасць заключаецца ў тым, якім чынам чалавек яе выкарыстоўвае». І яшчэ: «Кітайская культура робіць акцэнт на «залатой сярэдзіне», надае значэнне каардынацыі і балансу. Паміж культурамі існуе не толькі ўзаемадзеянне, але і суперніцтва»

Наклад кнігі «Духоўныя асновы кітайскай культуры» — 108 экзэмпляраў. Будзем спадзявацца, што «Усходняя культура» яшчэ вернецца да перавыдання кнігі спадара Лоу Юйле.

Сяргей ШЫЧКО

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».