Вы тут

Штогадовы аб'ём уводу жылля ў Беларусі плануецца павялічыць


Штогадовы аб'ём уводу жылля ў Беларусі плануецца павялічыць з 4 млн кв. м у 2021 годзе да 4,5 млн кв.м у 2025-м. Гэта прадугледжана адпаведнай дзяржаўнай праграмай на 2021—2025 гады.


Праграма «Будаўніцтва жылля» накіравана на павышэнне ўзроўню забяспечанасці насельніцтва даступным і камфортным асяроддзем пражывання, стварэнне бяспечных і экалагічна ўстойлівых умоў.

Згодна з дакументам, з 2021 да канца 2025 года плануецца паэтапна павялічыць аб'ёмы будаўніцтва агульнай плошчы жылля, жылля з дзяржпадтрымкай, арэнднага жылля (у тым ліку для ваеннаслужачых) і электрадамоў. Рост аб'ёмаў будаўніцтва жылля прадугледжваецца як у цэлым па краіне, так і па рэгіёнах. За пяць гадоў таксама плануецца ўвесці ў эксплуатацыю каля 725 тыс. кв. м арэнднага жылля і амаль 2 млн кв. м плошчы электрадамоў. Згодна з праграмай, будаўніцтва індывідуальнага жылля сфарміруе найбольш разнастайны па структуры спажывецкі попыт, які спалучае розныя камбінацыі кошту, эксплуатацыйных і праектных рашэнняў, прымяненне экалагічных матэрыялаў. Прадоўжыцца развіццё комплекснага індывідуальнага жыллёвага будаўніцтва. Пры ўзвядзенні шматпавярховых дамоў будзе акцэнтавана ўвага на выкарыстанні энергазберагальных рашэнняў, тэхналогій «разумнага дома».

Для грамадзян, якія маюць права на дзяржпадтрымку, будаўніцтва жылля будзе ажыццяўляцца ў жылых дамах тыпавых спажывецкіх якасцяў па эканамічных энергаэфектыўных праектах. Адным з важных напрамкаў застанецца забеспячэнне жыллём шматдзетных сем'яў, якія знаходзяцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, а таксама дзяцей-сірот, інвалідаў і іншых сацыяльна слаба абароненых катэгорый грамадзян.

Сярэдні кошт 1 кв. м жылля, пабудаванага з дзяржпадтрымкай, у 2021 годзе вызначаны ў памеры Br1152, плануецца, што да 2025-га ён вырасце да Br1433,2. Усе шматкватэрныя дамы павінны быць забяспечаны інжынернай і транспартнай інфраструктурай, долю ўчасткаў для індывідуальнага будаўніцтва з мінімальнай інфраструктурай будуць павялічваць з 82 працэнтаў у 2021 годзе да 90 працэнтаў да канца пяцігодкі.

Адказным заказчыкам дзяржпраграмы вызначана Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва. Акрамя Мінбудархітэктуры, заказчыкамі выступаюць Мінэнерга, Мінсувязі, аблвыканкамы і Мінскі гарвыканкам.

Наталля ТАЛІВІНСКАЯ

Фота: metr.by

Загаловак у газеце: Даступнае і якаснае

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Які хлеб любяць у Беларусі?

Які хлеб любяць у Беларусі?

У савецкія часы гандаль прапаноўваў пакупніку абмежаваны асартымент хлебабулачных вырабаў. У 1980-я нават у буйных крамах было ўсяго 3-4 найменні хлеба.

Грамадства

Дыхаць на поўныя грудзі. Міфы і праўда аб мамапластыцы

Дыхаць на поўныя грудзі. Міфы і праўда аб мамапластыцы

Прадстаўніцам прыгожага полу заўсёды хочацца нешта змяніць у сваёй знешнасці. І часам жанчыны рашаюцца на кардынальныя крокі.

Культура

Арганізатар імпрэз Дзіяна Краснашапка: Сёння людзі знаходзяцца ў сваіх коканах, але ж для таго і існуюць танцы ды спевы, каб здымаць стрэс, негатыў

Арганізатар імпрэз Дзіяна Краснашапка: Сёння людзі знаходзяцца ў сваіх коканах, але ж для таго і існуюць танцы ды спевы, каб здымаць стрэс, негатыў

Яна ўпэўнена сябе адчувае і ў нацыянальным строі, калі робіць цеста для вясельнага каравая, і ў блакітным футры Снягуркі, калі праводзіць ранішнік для дзетак, і ў шыкоўнай сукенцы пэўнай эпохі, калі выконвае аўтэнтычныя беларускія спевы пад гукі старажытных музычных інструментаў.

Грамадства

Паразуменне падчас капрамонту: праз штрафы ці дамаўленне?

Паразуменне падчас капрамонту: праз штрафы ці дамаўленне?

Культура выканання работ падчас капрамонту ў Беларусі кульгае, а тэхналогія — парушаецца, сведчаць спецыялісты Дзяржбуднагляда.