Вы тут

Старшыня СВК імя Дзяншчыкова Васіль Свірыд: Галоўнае — не спыняцца на дасягнутым


Вось ужо 40 гадоў ён узначальвае адну з самых паспяховых і моцных гаспадарак не толькі Гродзеншчыны, але і краіны. Сельгаскааператыў з'яўляецца адноўленай галіновай арганізацыяй краіны па нарошчванні аб'ёмаў вытворчасці сельгаспрадукцыі і павышэнні эканамічнай эфектыўнасці вядзення гаспадаркі. Вопытны кіраўнік бачыць і новыя магчымасці аграпрамысловага комплексу. У прыватнасці, наладзіць цесныя сувязі.


— Сельская гаспадарка развіваецца даволі паспяхова, хуткімі тэмпамі, але, нягледзячы на дасягненні, галіна, на мой погляд, мае патрэбу ў дадатковай увазе. Трэба намацваць і ліквідаваць «падводныя камяні», — упэўнены дэлегат.

Адным з такіх «камянёў», на думку Васіля Свірыда, з'яўляецца перапрацоўка. Пакуль сельгасвытворцы і перапрацоўшчыкі сыравіны не заўсёды дзейнічаюць супольна. Трэба, каб яны аб'ядналіся, разам фарміравалі закупачныя цэны. Напрыклад, у вытворчасці цукровых буракоў. Нізкія закупачныя цэны робяць гэтую культуру нявыгаднай для вытворцаў. Між тым у краіне, згодна з праектам Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця, стаіць задача павялічыць вытворчасць гэтай сельгаскультуры на 17 % за пяцігодку.

— Яшчэ адна важная задача — навучанне кадраў. Мы ў сваёй гападарцы ўпэніліся, наколькі сучасна падрыхтаваны спецыяліст садзейнічае руху наперад. У нас хапае кваліфікаваных кадраў, якія пастаянна павышаюць свой прафесійны ўзровень. Нашы спецыялісты шмат ездзілі за мяжу, у тым ліку ў ЗША, Францыю, Ізраіль, Германію, Польшчу. З вопыту гэтых краін мы імкнёмся браць самае лепшае. Калі не карыстацца напрацоўкамі перадавых краін, можна доўга таптацца на месцы, — адзначае Васіль Свірыд.

У гаспадарцы першаснае значэнне надаецца тэхнічнаму аснашчэнню, а таксама развіццю ўласнай перапрацоўкі. У кааператыве ёсць свае цэхі і крамы. Значным дасягненнем стала будаўніцтва камбікормавага цэха, прадукцыйнасцю 10 тон вырабаў у гадзіну. Высакаякасныя кармы дазваляюць атрымаць і высокую прадукцыйнасць у жывёлагадоўлі. Гаспадарка — лідар у малочнай галіне рэгіёна. Высокія паказчыкі забяспечваюцца прафесіяналамі сваёй справы. Тыя атрымліваюць добрую зарплату, у гаспадарцы будуецца жыллё, таму цякучасці кадраў тут няма. Калі вытворцы атрымаюць дадатковыя прэферэнцыі, яны змогуць даць яшчэ больш запатрабаванай прадукцыі. Галоўнае — не спыняцца на дасягнутым, лічыць дэлегат.

Маргарыта УШКЕВІЧ

Прэв’ю: rgazeta.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».