Вы тут

«Скончыўшы сваю місію, вы яшчэ вялікую карысць прынясеце і на іншых пасадах для Беларусі»


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з паслом Узбекістана Насірджанам Юсупавым з нагоды заканчэння яго місіі.


«Вы яшчэ паслужыце не толькі Беларусі, але і сваёй Радзіме, роднаму і выдатнейшаму Узбекістану. Я хачу вам падзякаваць за ўсё тое, што вы зрабілі на пасадзе пасла вельмі блізкай і сяброўскай нам краіны», — звярнуўся Прэзідэнт да кіраўніка дыппрадстаўніцтва.

Па словах Аляксандра Лукашэнкі, усё, што зроблена паміж краінамі, значны прагрэс у развіцці двухбаковых адносін звязаны з дзеючым Прэзідэнтам Узбекістана Шаўкатам Мірзіёевым.

«Гэта чалавек (я ў гэтым упэўнены не толькі таму, што ён мой сябар), якога Узбекістан будзе абагаўляць. Тое, што ён пачаў рабіць пасля пэўнага перыяду развіцця незалежнага Узбекістана, заўтра будзе бачна ў станоўчым ключы. Я нават пабойваюся часам, калі пачынаю з ім размаўляць аб планах Узбекістана: ці не занадта рэзка ён узяўся за ўсё? Пакуль атрымліваецца», — упэўнены кіраўнік краіны. Але дадае, зразумела, што вынікі будуць няхутка, бо ў свеце — жорсткая канкурэнцыя.

«Свет, бачыце, увогуле ашалеў. Асабліва на фоне пандэміі і іншых падзей. Гэта ж не можа не адлюстроўвацца на Узбекістане, які перажыў няпросты перыяд у сваім развіцці, станаўленні незалежнасці. Таму нельга чакаць вынікаў сёння. Але яны будуць бачны, дзякуючы яму (Шаўкату Мерзіёеву — «Зв.»)», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле яго слоў, кіраўніку Узбекістана давялося хутка пераадольваць тое, што было ўпушчана ў развіцці краіны. Пры тым, такая значная рэспубліка, як Узбекістан, не можа быць незаўважнай для іншых дзяржаў.

«Узбекістан — краіна з 35 мільёнамі насельніцтва. Вельмі насычаная краіна з вялікі праблемамі, у тым ліку рэлігійнымі і іншымі, што дасталіся ў спадчыну. Яна не можа быць не ў полі зроку іншых дзяржаў, моцных гэтага свету. Пакуль, магчыма, на далёкіх прыступках, а потым усё бліжэй яна будзе сутыкацца з гэтымі праблемамі. Але я ўпэўнены: з такім прэзідэнтам вы з гэтымі праблемамі справіцеся», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт Беларусі заўважыў: ведае, што пасол Насірджан Юсупаў падтрымлівае курс дзейнага кіраўніка Узбекістана, і ў гэтым іх падабенства.

«Буду вельмі спадзявацца, што скончыўшы сваю місію ў Беларусі, вы яшчэ вялікую карысць прынясеце на іншых пасадах і для Беларусі. Нават, калі вы нідзе не будзеце працаваць, я думаю, самыя добрыя ўражанні, што ў вас застануцца ад Беларусі, заўсёды будуць над вамі вісець у добрым сэнсе гэтага слова», — канстатаваў Аляксандр Лукашэнка.

Насірджан Юсупаў падзякаваў кіраўніку краіны за прыемныя словы і адзначыў, што тры гады яго дзейнасці ў Беларусі праляцелі вельмі хутка. Ён падкрэсліў, што ў свой час запрашэнне на пасаду кіраўнік дыпмісіі Узбекістана ў Мінску ацаніў як вялікі давер і гонар.

«Нам, я лічу, удалося нечага дасягнуць, удалося стварыць задзел на перспектыву, — заўважыў пасол. — Вы вельмі добра зараз ахарактарызавалі вельмі складаны курс, за які ўзяўся наш прэзідэнт. І стаяць убаку ад гэтага, разумеючы важнасць таго, што ён робіць, было б з майго боку амаральна».

Шмат за гэты час зроблена, па словах пасла, каб узмацніць адносіны паміж дзяржавамі, але ён акцэнтаваў увагу на тым, што лічыць самым значным дасягненнем.

«Ужо ёсць нейкія паказчыкі, але не толькі лічбамі пра гэта можна судзіць. У перспектыве гэтыя лічбы будуць больш важкія. Мы стварылі зачын, але самае галоўнае, я лічу, — нам удалося дабіцца, што ў Беларусі больш ведаюць пра Узбекістан, а ва Узбекістане пра Беларусь», — сказаў Насірджан Юсупаў.

Як ён дадаў, шчырая размова з Прэзідэнтам Беларусі пра падзеі, якія перажывае краіна і пра планы, над якімі працуе, была вельмі цікавая для яго як для прадстаўніка сяброўскага Узбекістана.

Марыя ДАДАЛКА

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».