Вы тут

Іран цікавіць усіх!..


На адкрыццё выстаўкі «Іран — каштоўная зямля», якая днямі адкрылася ў мастацкай галерэі «Універсітэт культуры», прыйшло досыць шмат гасцей. Літаральна не было дзе яблыку ўпасці. І гэта нягледзячы на пандэмію.


Зразумела, асабліва гэтаму былі рады арганізатары. І найперш — пасольства Ірана ў Рэспубліцы Беларусь. Гэта падкрэсліў у сваім выступленні на ўрачыстым адкрыцці выстаўкі і спадар пасол Саід ЯРЫ. З асаблівым піетэтам і павагай ён прадставіў ганаровых гасцей. Пазнаёміцца з традыцыйнай іранскай культурай, прадметамі, якія можна сапраўды лічыць з’явамі ў дэкаратыўна-прыкладным мастацтве, у каліграфіі і жывапісе ўсходняй краіны з багатай гісторыяй, прыйшлі дыпламаты, дэпутаты, вучоныя, грамадскія дзеячы, мастакі і мастацтвазнаўцы... Сярод гасцей — дэкан факультэта філасофіі і сацыяльных навук Белдзяржуніверсітэта кандыдат гістарычных навук Вадзім Гігін, дэкан факультэта міжнародных адносін БДУ доктар гістарычных навук Віктар Шадурскі, старшыня Мусульманскага рэлігійнага аб’яднання ў Беларусі Абу-Бекір Шабановіч, старшыня Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Андрэй Савіных, намеснік старшыні гэтай камісіі Алег Гайдукевіч, мастак Каміль Камал, мастацтвазнавец Наталля Шаранговіч і шмат хто яшчэ.

Выстаўкі падобнага характару спрыяюць усталяванню добразычлівых узаемаадносін паміж краінамі, шмат каго падштурхоўваюць да праяўлення зацікаўленасці Усходам, непасрэдна Іранам, іранскай культурай. Пра гэта гаварылі на адкрыцці і спадар Саід ЯРЫ, і беларускія парламентарыі, вучоныя, дзеячы культуры.

Сяргей ШЫЧКО

Фота Кастуся ДРОБАВА

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.