Вы тут

Траекторыя развіцця Віцебшчыны. Аб тым, што плануецца зрабіць на поўначы краіны, расказаў першы намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Алег Мацкевіч


 

— Нядаўна старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шарснёў, выступаючы перад дэлегатамі VІ Усебеларускага народнага сходу, агучыў вынікі работы ў мінулым годзе і пяцігодцы. Чым можна ганарыцца?

— Галоўны вынік пяцігодкі — рост даходаў насельніцтва. Рэальная заработная плата вырасла прыкладна ў 1,2 раза. На рынку працы захавана стабільная сітуацыя, не дапушчаны рост узроўню беспрацоўя: на сёння яно менш 1 %. На новыя рабочыя месцы за кошт стварэння новых вытворчасцяў і прадпрыемстваў працаўладкавана больш за 25 тысяч чалавек, заданне перавыканана на 13 %. А ўсяго за пяць гадоў працаўладкавалі больш чым 30,5 тысячы чалавек.

— Працягласць жыцця павялічылася...

— Вынікам удасканалення аказання медыцынскай дапамогі насельніцтву, павышэння яе даступнасці і якасці стала павелічэнне чаканай працягласці жыцця жыхароў вобласці: летась — 73,6 года (у 2015 годзе — 72,4). Ключавое пытанне, якому трэба ўдзяляць вялікую ўвагу: захаванне і прымнажэнне дэмаграфічнага патэнцыялу, стварэнне камфортных умоў жыцця. Значнасць чалавечага рэсурсу (адукацыя, інтэлект і кампетэнцыі) узрастае ва ўмовах глабальнай нявызначанасці і нарастаючай канкурэнцыі адначасова з барацьбой за знешнія рынкі, стымуляванне ўнутранага попыту, эфектыўнае выкарыстанне мясцовых рэсурсаў, інавацыі і лічбавізацыі ўсіх сфер.

— Якія асноўныя кірункі інвестыцыйнай праграмы на 2021—2025 гады?

— На працягу 2021—2025 гадоў на развіццё эканомікі вобласці будзе накіравана 18,4 млрд рублёў інвестыцый у асноўны капітал, што складзе 106,7 % да ўзроўню 2020 года. На набыццё машын, абсталявання, транспартных сродкаў будзе выкарыстана 7565 млн рублёў. Удзельная вага дадзеных затрат у агульным аб'ёме інвестыцый ацэньваецца ў 41,2 %. На будаўніча-мантажныя работы будзе накіравана 9849,2 млн рублёў, або 53,7 % аб'ёму інвестыцый у асноўны капітал.

У разрэзе відаў эканамічнай дзейнасці асноўнымі кірункамі капітальных укладанняў стануць: прамысловасць — 42 %, у тым ліку апрацоўчая прамысловасць — 31,9 %, сельская, лясная і рыбная гаспадарка — 19,5 %, сфера паслуг — 37,5 %.

У сферы паслуг асноўнае прыпадае на аперацыі з нерухомай маёмасцю — 14,3 % ад агульнага аб'ёму інвестыцый вобласці, што абумоўлена жыллёвым будаўніцтвам.

У наступнай пяцігодцы запланавана рэалізацыя 269 інвестыцыйных праектаў. Сярод іх 58 — новых, 67 — па мадэрнізацыі, рэканструкцыі і тэхнічным пераўзбраенні дзеючых вытворчасцяў, 110 — інфраструктурных. Прыярытэтныя кірункі інвестыцыйнай дзейнасці ў 2021—2025 гадах — апераджальнае прыцягненне інвестыцыйных рэсурсаў у вытворчую сферу і канцэнтраванне іх на рэалізацыі інвестыцыйных праектаў экспартнай і імпартазамяшчальнай накіраванасці. Па-ранейшаму вельмі важнае садзейнічанне замежным інвестарам у стварэнні новых прадпрыемстваў і вытворчасцяў. Трэба актывізаваць ўцягненне ў гаспадарчы абарот маёмасці.

— Якія вытворчасці будуць створаны ў вобласці?

— У Наваполацку запланавана вытворчасць па гарачай ацынкоўцы. Між іншым, у гэтым прыкладзе з агульнага аб'ёму інвестыцый (41,3 млн рублёў) палова — сродкі інавацыйнага фонду Віцебскага аблвыканкама.

У Віцебску таксама пры вялікай фінансавай падтрымцы з боку абласной улады пабудуюць завод па вытворчасці інавацыйных ветэрынарных прэпаратаў серыі «Зялёная лінія — альтэрнатыва антыбіётыкам» з улікам патрабаванняў сістэмы GMP і з укараненнем сусветных падыходаў да праектавання, кантролю і кіравання вытворчасцю. Агульны аб'ём інвестыцый складзе 15,7 млн рублёў. У Лёзненскім раёне запусцяць вытворчасць сыроў з цвіллю. У Віцебскім раёне будзе пабудаваны цэх забою і перапрацоўкі мяса птушкі, а таксама бройлерны цэх ААТ «Віцебская бройлерная птушкафабрыка». У Чашніцкім раёне кітайскімі інвестарамі плануецца стварыць комплекс па вырошчванні каштоўных парод рыб для атрымання ікры. Там жа ёсць намер пабудаваць турыстычны цэнтр.

— Алег Сяргеевіч, якія праекты мяркуецца рэалізаваць на Аршаншчыне, дзе па ініцыятыве Прэзідэнта вельмі паспяхова вядзецца «перазагрузка» ўсіх сфер?

— На аршанскім ААТ «Завод «Легмаш» плануецца выраб камплектуючых для нафтагазавай прамысловасці і літых вырабаў для патрэб Беларускай чыгункі. А на прадпрыемстве «Тэхніка сувязі» да 2023 года плануюць засвоіць поўны цыкл вытворчасці сродкаў сувязі (тэлефонныя апараты, камп'ютары, мадэмы), будуць працягвацца работы па асваенні выпуску прафесійных сродкаў радыёсувязі стандарту DMR, LTE і стварэнні вытворчасці валаконна-аптычнага кабелю для камплектавання рухомых комплексаў сувязі і АСК. На Аршанскім мясакансервавым камбінаце запланавана будаўніцтва новага цэха.

Прадукцыя віцебскага прадпрыемства, дзе вырабляюць унікальныя пад'ёмнікі.

— Ці можна канстатаваць, што ў вобласці вырабляецца ўсё больш інавацыйнай прадукцыі? Напэўна, яна заўсёды будзе ў першую чаргу цікавіць пакупнікоў і патэнцыйных партнёраў для збыту і сумеснай распрацоўкі новых тавараў і паслуг?

— Трэць прадукцыі, што вырабляецца нашай прамысловасцю, інавацыйная. Гэта самы высокі паказчык у краіне. У параўнанні з 2010 годам доля такой прадукцыі павялічылася на 15 %.

На «Віцязі» створана вытворчасць па выпуску сродкаў зараднай інфраструктуры для электрамабіляў. Кампаніяй «Віцебскія пад'ёмнікі» выраблены самы высокі гідрапад'ёмнік у краінах СНД і Усходняй Еўропы з вышынёй пад'ёма 52 метры. Прадпрыемствам «Віцебскія дываны» арганізавана ўласная вытворчасць поліпрапіленавых нітак. «Энергакамплект» пачаў выпуск новай прадукцыі — унікальны для нашай краіны водаахалоджваемы кабель для металургічнай прамысловасці.

У вобласці дзейнічае 24 арганізацыі, якія выконваюць навуковыя даследаванні і распрацоўкі. Там працуе каля 610 чалавек. Для стымулявання інавацыйнай дзейнасці суб'ектаў гаспадарання працуюць навукова-тэхналагічныя паркі: на базе Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта і Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта, інкубатара малога прадпрымальніцтва ТАА прававой групы «Закон і Парадак», функцыянуе цэнтр трансферу медыцынскіх і фармацэўтычных тэхналогій пры Віцебскім дзяржаўным ордэна Дружбы народаў медыцынскім універсітэце. Структурныя падраздзяленні тэхнапаркаў ствараюцца ў Оршы і Наваполацку.

Інавацыйную дзейнасць шляхам укаранення тэхналагічных, арганізацыйных і маркетынгавых інавацый ажыццяўляюць 64 арганізацыі, з іх 59 — у прамысловасці. У мэтах стварэння дадатковых умоў фінансавай падтрымкі інавацыйнага развіцця штогод фарміруецца спецыялізаваны фонд Віцебскага аблвыканкама.

— Якія перспектывы ў аграпрамысловага комплексу?

— За пяцігодку плануецца павялічыць аб'ёмы вытворчасці валавой прадукцыі больш чым на 26 %. У 2025-м плануецца сабраць 1135,9 тысячы тон збожжа, рапсу — 152,2 тыс. тон, ільновалакна — 15,2 тыс. тон; атрымаць: малака — 965 тыс. тон, прадукцыі ад вырошчвання жывёлы і птушкі — 314,7 тыс. тон, яек — 439,4 млн штук.

У раслінаводчай галіне плануецца аптымізаваць структуру пасяўных плошчаў, накіраваную на забеспячэнне грамадскай жывёлагадоўлі зернефуражом, травяністымі кармамі, раслінным бялком, перапрацоўчую прамысловасць — сыравінай.

Гэта будзе забяспечана найперш за кошт павышэння прадукцыйнасці сельскагаспадарчых угоддзяў шляхам выканання тэхналагічных рэгламентаў вырошчвання культур і ўдасканалення тэхналагічных прыёмаў, а таксама прымянення новых і перспектыўных сартоў і гібрыдаў. Будзе захавана тэндэнцыя набыцця высокапрадукцыйных сельскагаспадарчых машын, якія адказваюць патрабаванням сучасных тэхналогій вытворчасці прадукцыі раслінаводства, нарыхтоўкі высакаякасных кармоў у аптымальныя агратэхнічныя тэрміны.

— Якія планы развіцця будаўнічага комплексу?

— За пяцігоддзе плануецца ўвесці ў эксплуатацыю каля 1,57 мільёна квадратных метраў жылля. У 2025-м узровень забяспечанасці насельніцтва жыллём складзе не менш за 29,6 квадратнага метра на чалавека (у 2020-м — 28,9).

Долю пабудаваных жылых дамоў з выкарыстаннем электрычнай энергіі для мэт вода- і цеплазабеспячэння, гатавання ежы ў 2025 годзе плануецца давесці да 70 %. Будзе палепшана работа па забеспячэнні жыллёвага будаўніцтва інжынерна-транспартнай інфраструктурай. Трэба будзе распрацаваць перспектыўныя схемы адпаведнага забеспячэння населеных пунктаў і тэрыторый. Прадугледжана апераджальнае будаўніцтва мінімальна неабходнай інжынернай і транспартнай інфраструктуры, у тым ліку за кошт забудоўшчыкаў пры комплексным асваенні зямельных участкаў.

Развіццю будаўніцтва будзе спрыяць рост інвестыцый заказчыкаў на будаўніцтва і рэканструкцыю аб'ектаў, перш за ўсё ў рамках дзяржаўнай і мясцовых інвестыцыйных праграм.

— Што мяркуецца пабудаваць і рэканструяваць у сацыяльнай сферы?

— Распрацавана праектна-каштарысная дакументацыя на будаўніцтва дзіцячай дашкольнай установы, сумешчанай з блокам пачатковых класаў, у віцебскім мікрараёне «Білева-3» на 850 месцаў. Завяршыць яе ўзвядзенне плануецца налета. Да 2025 года запланавана будаўніцтва яшчэ сямі дзіцячых садкоў у Віцебску, Оршы, Полацку, Наваполацку, Лепелі, Мёрах.

Сёлета ў Полацку плануецца завяршыць праект па рэканструкцыі былых будынкаў устаноў аховы здароўя ў ахоўнай зоне запаведніка (Верхні замак) пад размяшчэнне кадэцкага вучылішча. Таксама мяркуецца ажыццявіць мадэрнізацыю будынка вучэбна-бытавога корпуса з узвядзеннем сістэмы водапаніжэння ў Полацкім дзяржаўным хіміка-тэхналагічным каледжы.

У 2021—2022 гадах плануецца правесці капітальны рамонт з мадэрнізацыяй будынка навучальнага корпуса № 1 Наваполацкага дзяржаўнага політэхнічнага каледжа. У 2023-м — капрамонт даху будынка ў Віцебскім дзяржаўным прафесійна-тэхнічным каледжы лёгкай прамысловасці.

Вядуцца работы па будаўніцтве новага корпуса дзіцячага рэабілітацыйна-аздараўленчага цэнтра «Жамчужына», завяршэнне якіх плануецца ў 2021 годзе. Налета завяршаецца рэканструкцыя будынка пад наркалагічнае аддзяленне Віцебскага абласнога клінічнага цэнтра псіхіятрыі і наркалогіі, рэканструкцыя з мадэрнізацыяй інжынерных сетак Сенненскай цэнтральнай раённай бальніцы. Працягваецца рэканструкцыя абласнога клінічнага цэнтра медыцынскай рэабілітацыі для інвалідаў і ветэранаў баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых дзяржаў, Віцебскай гарадской цэнтральнай клінічнай бальніцы.

У 2022—2023 гадах намечана выканаць капітальны рамонт з заменай тэхналагічнага абсталявання харчблока Полацкай цэнтральнай гарадской бальніцы. У 2022—2024-х прадугледжваецца будаўніцтва паліклінікі ў новым мікрараёне «Аэрапорт» у Полацку. На 2024 год таксама ў Полацку запланавана правядзенне рэканструкцыі цэнтральнай гарадской паліклінікі з устаноўкай ліфта. Да канца 2025-га плануецца пабудаваць аперацыйна-рэанімацыйны корпус Віцебскага абласнога клінічнага кардыялагічнага цэнтра.

Жыллё ў «спальным» віцебскім мікрараёне «Білева», у прыватнасці дом, які пабудавалі  з прыцягненнем кітайскіх інвестыцый.

— Усё больш выгадны ў нашай краіне становіцца ўязны турызм. Як мясцовая ўлада можа дапамагчы яго развіццю?

— Індустрыя турызму і падарожжаў з'яўляецца адным з асноўных драйвераў развіцця сусветнай эканомікі. У нас плануецца павелічэнне ўдзельнай вагі такіх турпаслуг у агульным аб'ёме іх экспарту да 15 %. Неабходна дыверсіфікацыя напрамкаў руху пры ўязным турызме, павелічэнне долі турыстаў з паўднёва-ўсходніх краін. Запланавана давесці сярэдні ўзровень даходаў ад аднаго замежнага наведвальніка з 71 да 150 долараў.

Сярод іншага мы будзем актыўна спрыяць развіццю сацыяльнага лячэбна-рэкрэацыйнага і аздараўленчага турызму для дзяцей, людзей з абмежаванымі магчымасцямі і пенсіянераў. Каб у турыстаў на аўто не было праблем, будуць устанаўліваць станцыі падзарадкі электрамабіляў, будаваць стаянкі і прылады для абслугоўвання тых, хто падарожнічае ў «дамах на колах». Экспрэс-мыйкі аўтамабіляў, размяшчэнне банкаматаў і пунктаў абмену валют без удзелу прадстаўнікоў банка — усё гэта паспрыяе павелічэнню колькасці турыстаў.

А каб было яшчэ больш уражанняў, працягнецца рэстаўрацыя помнікаў гісторыка-культурнай спадчыны. Трэба распрацоўваць механізмы пашырэння праграмы дзяржаўна-прыватнага партнёрства і прыцягнення пазабюджэтных інвестыцый для кансервацыі, рэстаўрацыі і музеефікацыі.

Такія падыходы ў кароткатэрміновай і доўгатэрміновай перспектыве будуць уплываць на змены ў аб'ёме і структуры попыту, на магчымасці выкарыстання нетрадыцыйных для сферы турызму тэхналагічных рашэнняў, вызначаць узровень канкурэнтаздольнасці турпрадукту на ўнутраным і знешнім рынках.

Падрыхтаваў Аляксандр ПУКШАНСКІ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Цяльцам не варта расслабляцца.

Адукацыя

Якія якасці павінны быць у сапраўднага настаўніка?

Якія якасці павінны быць у сапраўднага настаўніка?

Напярэдадні прафесійнага свята педагогаў у Нацыянальным прэс-цэнтры абмеркавалі імідж настаўніка, усебаковае развіццё студэнтаў педагагічных ВНУ і новыя праекты.

Адукацыя

Якія прыярытэты ў сучаснай дашкольнай адукацыі?

Якія прыярытэты ў сучаснай дашкольнай адукацыі?

Укараняюцца інавацыйныя тэхналогіі ў практыку работы дзіцячых садкоў.