Вы тут

Што прапануе моладзь на Усебеларускім народным сходзе


На пленуме ў Цэнтральным камітэце БРСМ абраныя 140 прадстаўнікоў арганізацыі, якія будуць прадстаўляць інтарэсы маладых беларусаў на галоўным форуме народнай дыпламатыі. Сакратар Цэнтральнага камітэта БРСМ, удзельнік Усебеларускага народнага сходу Аляксандра ГАНЧАРОВА адзначыла, што на гэтае мерапрыемства вылучаныя самыя годныя маладыя людзі, якія прадстаўляюць абсалютна розныя сферы.


— Гэта студэнты, маладыя кіраўнікі прадпрыемстваў, рабочыя, вайскоўцы, інжынеры, педагогі, спартсмены, прадстаўнікі маладзёжных грамадскіх інстытутаў. Мы адкрыта абмяркоўвалі кожную кандыдатуру, да таго ж стараліся захаваць гендарны баланс: 51,8 % дэлегатаў — хлопцы, 48,2 % — дзяўчаты. 75,2 % вылучаных — гэта работнікі прамысловых і сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, педагогі, ратавальнікі, прадстаўнікі сістэмы аховы здароўя, сродкаў масавай інфармацыі, служачыя, вайскоўцы, супрацоўнікі органаў і падраздзяленняў унутраных спраў МУС, лідары тэрытарыяльных арганізацый Саюза моладзі. 15,6 % — студэнты ўстаноў вышэйшай адукацыі і магістранты, прадстаўнікі ССНУ, 9,2 % — дэпутаты раённых Саветаў дэпутатаў, члены маладзёжных парламентаў розных узроўняў.

З пачатку года Саюз моладзі праводзіў дыскусійныя маладзёжныя пляцоўкі, у тым ліку і адкрытыя дыялогі, пад адзіным слоганам «Беларусь — гэта МЫ».

— Усяго за абазначаны перыяд нашымі тэрытарыяльнымі структурамі было праведзена звыш 450 такіх сустрэч з удзелам больш як сямі тысяч чалавек. Вынесеныя на абмеркаванне ініцыятывы закраналі розныя пытанні, сярод іх — першае рабочае месца, забеспячэнне інтэрнатам маладых спецыялістаў, будаўніцтва ўласнага жылля, даступнасць арэнднага, фарміраванне ўмоў працы і заработнай платы, канстытуцыйныя змены, прапановы ў сферы адукацыі, культуры, патрыятычнага выхавання. На многіх дыскусійных пляцоўках гучала пытанне, якое закранае магчымасць стварэння нацыянальнага агенцтва або камітэта моладзі па пытаннях стратэгічнай рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі, фарміравання ў моладзі трывалай ідэі патрыятызму, цвёрдай грамадзянскай пазіцыі. Названы камітэт займаўся б усімі катэгорыямі моладзі, пачынаючы са школьнікаў і заканчваючы маладымі спецыялістамі. Таксама сярод пачутых прапаноў — стварэнне маладзёжнага медыяхолдынга, у тым ліку навукова-метадычнага цэнтра, які будзе забяспечваць дзейнасць такога камітэта. Да таго ж многіх хвалюе тэма ўмацавання інстытута сям'і і падтрымка маладых сем'яў. Усе ініцыятывы, якія прагучалі, перададзеныя на разгляд аргкамітэта Усебеларускага народнага сходу.

Загадчык Рэспубліканскага маладзёжнага цэнтра Дзмітрый ТУРАНОК адзначыў, што на сёння вельмі важна для моладзі мець патрыятычнае выхаванне, якое грунтуецца на подзвігах герояў Вялікай Айчыннай вайны і дасягненнях незалежнай Беларусі.

— Захаванне гістарычнай памяці, павага да дзяржаўных сімвалаў і традыцый беларускага народа — фактары ўстойлівага развіцця краіны. Калі моладзь удзельнічае і ініцыюе патрыятычныя праекты, яна не толькі ўносіць асабісты ўклад у захаванне гістарычнай, культурнай і духоўнай спадчыны, але і перадае сваім аднагодкам каштоўнасці, якія праз усё жыццё пранесла наша старэйшае пакаленне. Менавіта такія праекты, як рэспубліканскі маладзёжны цягнік «Беларусь. Моладзь. Натхненне», рэспубліканскі конкурс «Лідар года» і іншыя, спрыяюць станаўленню маладых. Вельмі важна, што ў нас заўсёды ёсць магчымасць на самым высокім узроўні ў фармаце дыялогу выказаць свой пункт гледжання па пэўнай тэме і ўнесці новыя ідэі і ініцыятывы. На рэспубліканскім узроўні актыўна функцыянуе каардынацыйны савет маладзёжных парламентаў, у склад якога ўваходзяць прадстаўнікі ўсіх рэгіёнаў нашай краіны. Актыўна працягвае сваю работу Грамадскі рэспубліканскі студэнцкі савет пры міністру адукацыі, у яго склад уваходзяць прадстаўнікі ўсіх устаноў вышэйшай адукацыі краіны. Знакавымі падзеямі з'яўляюцца штогадовыя традыцыйныя нацыянальныя дзіцячыя і студэнцкія форумы, такі рух — практычны інструмент ва ўзаемадзеянні органаў дзяржаўнага кіравання, грамадскіх аб'яднанняў у стварэнні ўмоў для паляпшэння становішча моладзі, пашырэння яе ўдзелу ў грамадскім жыцці.

Дар'я ШЛАПАКОВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».