Вы тут

Капрамонт — справа мясцовая


Усебеларускі народны сход, які мае адбыцца ў лютым, ужо месяц як стаў адной з самых абмяркоўваемых тэм у краіне. Плануемыя да разгляду на форуме пытанні хвалююць не толькі ўдзельнікаў, але і спецыялістаў самых разнастайных галін. Начальнік упраўлення жыллёвай гаспадаркі Міністэрства ЖКГ Андрэй РАМАШКА лічыць, што ў спецыялістаў на месцах павінна быць больш самастойнасці і адказнасці для прыняцця рашэнняў адносна арганізацыі працэсу абслугоўвання жыллёвага фонду краіны і забеспячэння яго метадалогіі, у прыватнасці, па пытаннях развіцця водазабеспячэння, замены існуючых зношаных цепласетак:


— Вядома, існуюць індыкатыўныя паказчыкі, ніжэй за якія апускацца нельга, і яны павінны вызначацца ўрадам краіны, аднак пытанні забеспячэння фінансавання, кантролю можна вырашаць на месцах. Асабліва гэта датычыцца капітальнага і бягучага рамонтаў. Многія інструкцыі і правілы прапісаны на ўзроўні актаў урада, аднак фактычна ўсе гэтыя пытанні маглі б рэгулявацца выключна абласнымі выканкамамі. У гэтых дакументах няма нічога звышскладанага і сур'ёзнага, што перашкаджала б самастойна арганізаваць згаданыя працэсы на ўзроўні рашэнняў выканкамаў. У нас жа пры самых нязначных пытаннях ці адхіленні ад інструкцый ідуць запыты ў вышэйшыя інстанцыі, што рабіць у тым ці іншым выпадку. Арганізацыя работы на месцах у прынцыпе ў цэлым сёння не дазваляе ўладам прымаць самастойныя рашэнні і несці за іх адказнасць. Тым не менш задача ўрада як рэспубліканскага органа вызначыць шлях, па якім трэба працаваць ў сістэме ЖКГ у цэлым, а якімі крокамі па ім ісці, павінны вырашаць ужо на месцах.

Крытычных пытанняў у эксплуатацыі жылля і яго рамонце пакуль няма. Аднак з тымі тэмпамі і ў тых аб'ёмах, якімі цяпер праводзіцца капрамонт, цяжка спрагназаваць, што будзе праз нейкі час. Запланаваныя штогадовыя аб'ёмы капрамонту ў 3 % набліжаюць нас да прадугледжаных нарматывамі тэрмінаў міжрамонтнай эксплуатацыі жылля (30-35 гадоў), але ж існуе яшчэ доля недарамонту (каля 13 млн м2). І яго трэба выконваць дадаткова звыш запланаваных 3 %, каб скарачаць адставанне, якое мы дапусцілі ў 1990-х і 2000-х гадах і цяпер толькі падыходзім да яго ліквідацыі.

Грошай больш за тыя, што сёння прадугледжаны планамі на капітальны рамонт, не будзе. У будучым трэба думаць, што рабіць з працэсам фінансавання капрамонту, бо бюджэт сёння не забяспечыць тыя аб'ёмы работ, якія неабходна выконваць у жыллі. У той жа час амаль увесь жыллёвы фонд у нас прыватны, і, каб не дапусціць яго разбурэння, у краіне ў цэлым наспела неабходнасць прадугледжваць іншыя падыходы да фінансавання капрамонту з прыцягненнем да гэтай справы большай долі насельніцтва як уласніка жылля.

Ірына СІДАРОК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».