Вы тут

Беларускаму Прэзідэнту ва Украіне давяраюць больш, чым уласнаму


Днямі былі агучаны вынікі апытання, якое з 27 студзеня да 1 лютага было праведзена Кіеўскім міжнародным інстытутам сацыялогіі (КМІС). У ім узялі ўдзел 1205 рэспандэнтаў, якія пражываюць у 86 населеных пунктах усіх рэгіёнаў Украіны. Апытанне праводзілася шляхам асабістага інтэрв'ю з выкарыстаннем планшэтаў (САРРЕ).


Спектр пытанняў, якія задаваліся рэспандэнтам, быў даволі шырокі. Спецыялісты імкнуліся ахапіць як мага больш шырокі пласт грамадскай думкі, што датычыўся пераваг украінцаў па шэрагу актуальных пытанняў. Сярод тэм, якія абмяркоўваліся падчас правядзення сацыялагічнага апытання, — пратэсты супраць павышэння тарыфаў на жыллёва-камунальныя паслугі. Як вынікае з прэс-рэліза Кіеўскага міжнароднага інстытута сацыялогіі, падтрымлівае акцыі большасць рэспандэнтаў — звыш 91 працэнта.

Таксама задавалася і пытанне наконт таго, якой мовай карыстаюцца апытаныя дома. Аказалася, што прыкладна аднолькавыя групы выкарыстоўваюць украінскую і рускую — адпаведна 38,8 і 36,4 працэнта.

Важным складнікам сацыялагічнага даследавання стаў спектр палітычных пытанняў. У прыватнасці, высветлілася, што большасць рэспандэнтаў — 55,4 працэнта — падтрымлівае адстаўку цяперашняга Кабінета міністраў (дарэчы, прэм'ер-міністру Дзянісу Шмыгалю давярае 11,2 працэнта). 60,8 працэнта апытаных выступае за роспуск Вярхоўнай рады і правядзенне пазачарговых парламенцкіх выбараў. Дарэчы, у лідары пераваг украінцаў выйшла партыя «Апазіцыйная платформа — За жыццё» (АПЗЖ) — 24,1 працэнта. «Слуга народа» на другім месцы з 18,2 %. Замыкае тройку лідараў электаральных пераваг «Еўрапейская салідарнасць» (ЕС) з 15,6 працэнта падтрымкі. Адметна, што ў параўнанні з аналагічным апытаннем, якое было праведзена ў канцы мінулага года, і АПЗЖ, і ЕС свае рэйтынгі павялічылі, а «Слуга народа» панізіў.

Адстаўку прэзідэнта і правядзенне выбараў кіраўніка дзяржавы падтрымлівае 47,5 працэнта апытаных Кіеўскім міжнародным інстытутам сацыялогіі. Цікава выглядае рэйтынг украінскіх палітыкаў. Больш за ўсё рэспандэнтаў заявіла, што давяраюць мэру Кіева Віталю Клічко — 37,5 працэнта, дзеючаму прэзідэнту Уладзіміру Зяленскаму — 35,6 %, экс-прэм'еру Уладзіміру Гройсману — 30,9 %, дэпутату Юрыю Бойку — 28,9 %, палітыку і шоўмену Сяргею Прытуле — 27,3 %.

Вызначаны і перавагі ўкраінцаў наконт замежных палітыкаў. «Рэйтынг даверу ўкраінцаў узначаліў Лукашэнка», — пад такім загалоўкам абвясціла пра топ-навіну gazeta.ua. Пра гэта паведамілі ўкраінскія, расійскія, а таксама шэраг іншых медыйных рэсурсаў. Аб сваім даверы да беларускага лідара выказалася 36 працэнтаў украінцаў (між іншым, гэта больш, чым да Уладзіміра Зяленскага). Цікава, што рэйтынг Аляксандра Лукашэнкі ва Украіне вырас у параўнанні з вынікамі адпаведнага апытання, якое праводзіў КМІС у верасні мінулага года, амаль на 5 працэнтаў.

Беларускі лідар па рэйтынгу даверу ўкраінцаў амаль на 10 працэнтаў абышоў прэзідэнта ЗША Джо Байдэна, які набраў 26,7 % пераваг рэспандэнтаў. Кіраўніку Францыі Эмануэлю Макрону давярае прыкладна столькі ж — 26,2 працэнта. Адметна, што апошняга не ведаюць 27,6 працэнта апытаных. З Байдэнам «незнаёмыя» 24,6 працэнта рэспандэнтаў. Як той казаў, каментарыі тут залішнія.

Пётр ДУНЬКО

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.