Як паведамляе Міністэрства аховы здароўя, па стане на 5 лютага ў Беларусі зарэгістраваны 255 172 чалавек са станоўчым вынікам тэста на COVID-19.
Прырост за суткі склаў 1 759 выпадкаў.
243 144 чалавек больш не хварэюць. За суткі выздаравелі 1 994 пацыентаў.
Усяго праведзена 4 538 812 тэстаў на каранавірус.
Памерлі 1 764 пацыентаў з шэрагам хранічных хвароб з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
Пра новы тып каранавіруса 2019-nCoV стала вядома ў канцы снежня 2019 года, калі кітайскія ўлады паведамілі пра выбух пнеўманіі невядомага паходжання ў горадзе Ухань.
Сусветная арганізацыя аховы здароўя 11 сакавіка абвясціла ўспышку новай каранавіруснай інфекцыі COVID-19 пандэміяй.
Па апошніх дадзеных універсітэта Джонса Хопкінса, колькасць заражаных у свеце — больш за 104 млн чалавек, пры гэтым больш за 2,2 млн чалавек памерлі. Лідарамі па колькасці пацверджаных выпадкаў застаюцца ЗША — больш за 26,6 млн заражаных, Індыя — больш за 10,8 млн, Бразілія — больш за 9,3 млн.
У Беларусі першы завазны выпадак каранавіруса быў зарэгістраваны 27 лютага ў іранскага студэнта БНТУ.
Прэв’ю: wikipedia.org
Крысціна Пасечнік вырасла ў сям’і цыркавых артыстаў. Дзяцей у такіх сем’ях звычайна раз, два і ўсё. Але ў Бога на яе конт былі іншыя планы.
Аб тэлебачанні, сям'і, сакрэтах прыгажосці, здароўя і добрага настрою.
Асабісты погляд на тыя каштоўнасці, без якіх немагчыма паўнавартаснае жыццё жанчыны, незалежна ад узросту і статусу.