Вы тут

Пахавалі ў Жыровічах


Ураджэнец Масквы доўгія гады нёс пастырскае служэнне на беларускай зямлі — тут і завяшчаў яго пахаваць


Пра тое, што 12 студзеня 2021 года на 86‑м годзе жыцця памёр Высокапраасвяшчэннейшы Мітрапаліт Філарэт (Вахрамееў), ганаровы Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, у той жа дзень паведаміў афіцыйны партал Беларускай праваслаўнай царквы. Вядомы ва ўсім праваслаўным свеце царкоўны дзеяч (у свеце — Кірыл Варфаламеевіч Вахрамееў) нарадзіўся 21 сакавіка 1935 года ў Маскве. Вялікая частка яго жыцця была звязана з Беларуссю. Яшчэ ў 1978‑м расіянін быў прызначаны Мітрапалітам Мінскім і Беларускім, а таксама Патрыяршым Экзархам Заходняй Еўропы. Пазней былі іншыя адказныя служэнні, а 16 кастрычніка 1989 года ў сувязі з утварэннем Беларускага Экзархата Маскоўскага Патрыярхата Мітрапаліт Мінскі й Гродзенскі Філарэт прызначаны быў Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі. За заслугі перад нашай Радзімай у 2006 годзе Мітрапаліту Філарэту было прысвоена званне “Герой Беларусі”.

Паводле завяшчання, складзенага Мітрапалітам яшчэ ў 2012 годзе, адпяванне яго праходзіла ў Свята-Духавым кафедральным саборы Мінска, а пахаваны Ганаровы Экзарх на тэрыторыі манастыра ў Жыровічах. Пахаванне праходзіла 15 студзеня.

Прадстаўнікі ўсіх веравызнанняў схіляюць галовы ў памяць пра вялікага чалавека й святара. Увечары 15 студзеня ў каталіцкай мінскай архікатэдры Найсвяцейшага Імя Марыі адслужылі імшу за супакой Мітрапаліта Філарэта. Набажэнства ўзначаліў Ганаровы Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі на пенсіі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. У прамове да вернікаў ён адзначыў, што Мітрапаліт Філарэт спрыяў паяднанню нашага шматканфесійнага грамадства. Калі не хапала раней касцёлаў і каталіцкіх святароў у Беларусі, ён дазволіў праваслаўным святарам спавядаць і прычашчаць каталікоў у праваслаўнай царкве.

35 гадоў служэння Мітрапаліта Філарэта ў Беларусі былі прысвечаны адраджэнню веры, наладжванню міжканфесійнага дыялогу ў нашай краіне.

Ганна Лагун

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.