Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. У найбліжэйшыя дні з'явіцца шанц заваяваць чарговую завоблачную вяршыню, недаступную для многіх. Праўда, пры гэтым спіс вашых непасрэдных абавязкаў можа папоўніцца новымі пунктамі. У канцы тыдня акуняцеся ў бесперапынны вір важных і неадкладных спраў, выбірайце з іх першачарговыя. А ў выхадныя можаце раззлавацца на незадаволеныя выразы на тварах блізкіх людзей, не прымайце блізка да сэрца іхняе бурчанне.

ЦЯЛЕЦ. Калі партнёры робяць крок насустрач, то не абавязкова шукаць у гэтым падвох. Амаль ідэальны тыдзень для таго, каб заняцца падрыхтоўкай і рэалізацыяй новых праектаў у сферы бізнесу або інвестыцый. Добры час для пачатку рамонту. У канцы тыдня могуць паступіць дзелавыя прапановы, якія дазволяць ступіць на чарговую прыступку службовай лесвіцы. Субота — дзень гарманічнага вырашэння праблем і ўдалы момант для карысных знаёмстваў.

БЛІЗНЯТЫ. Вас чакаюць пазітыўныя перамены адразу ў некалькіх сферах жыцця. Тое, што здавалася недасяжным, само прыйдзе ў рукі. Трэба проста верыць і чакаць. Ваш вопыт і майстэрства зробяць добрае ўражанне на калег па рабоце. У асабістым жыцці магчымыя проста неверагодныя падзеі, вы відавочна на шляху да свайго шчасця. І пераканаецеся, што гэта правільны шлях.

РАК. Больш разважнасці і рашучасці, і вы каля жаданай мэты. Пры гэтым зоркі раяць: не эксперыментуйце, выкарыстоўвайце традыцыйны падыход. Жыццё будзе віраваць, хоць многія планы давядзецца ў корані перагледзець. Паспрабуйце не кідаць слоў на вецер, падмацоўваць іх справамі, інакш рызыкуеце падарваць свой аўтарытэт. Выхадныя пажадана прысвяціць зносінам з блізкімі людзьмі. Для вас будуць важныя сустрэчы з сябрамі і актыўны адпачынак.

ЛЕЎ. Захопленасць работай заўсёды пахвальная, толькі не даводзьце сябе да знясілення з-за перагрузак. Не забывайце пра хатнія справы, інакш да канца тыдня назапасіце такую іх колькасць, што не зможаце справіцца. Паспрабуйце быць больш спагадлівымі да сяброў, яны абсалютна шчырыя ў сваіх памылках. У сям'і можаце адчуць некаторае эмацыянальнае напружанне, паспрабуйце звесці яго да мінімуму.

ДЗЕВА. На гэтым тыдні ваш пераможны наступ на кар'ерным фронце працягнецца з патроенай сілай, а яшчэ нядаўна вы не маглі і падумаць аб такой колькасці спраў і такіх паўнамоцтвах. Але, каб у гэтай сітуацыі не апынуцца ў стане выціснутага лімона, паспрабуйце прытрымлівацца філасофскіх поглядаў на тое, што адбываецца. Не спрабуйце ахапіць неабсяжнае. У сераду настройцеся на важную падзею. У чацвер асцерагайцеся інтрыг і подласці.

ШАЛІ. На гэтым тыдні не пачынайце нічога новага, а проста прывядзіце ў парадак усё старое, пазбаўцеся ад дурных думак пра людзей і жыцця ў цэлым. Паспрабуйце не раздражняцца па дробязях, інакш вам прыгадаюць старыя крыўды, жывіце сціпла, але з густам. Старайцеся менш распавядаць пра свае планы, бо добразычліўцы шчыра захочуць дапамагчы, але могуць сапсаваць усю справу. Упэўненасць у сваіх сілах прывядзе вас да жаданага поспеху.

СКАРПІЁН. На гэтым тыдні вас чакае салідны прыбытак і цікавыя дзелавыя прапановы. Удалы тыдзень, асабліва для выкладчыкаў, юрыстаў і журналістаў. Ініцыятыўнасць і рашучасць прынясуць матэрыяльны дабрабыт. Зоркі кажуць: варта пачаць дзейнічаць, і вы адразу ж вырашыце многія свае праблемы. Важна верыць у каханне і не хаваць сваіх пачуццяў. Удваіх з абраннікам вы з лёгкасцю ўсё пераадолееце і дасягняце жаданай мэты.

СТРАЛЕЦ. Эмацыянальна напружаны тыдзень. Усе вашы дасягненні будуць звязаныя з пераадоленнем цяжкасцяў. Перастаньце думаць пра далёкі заўтрашні дзень, жывіце сучаснасцю, радуйцеся імгненным падзеям. Нешта добрае абавязкова здарыцца! Звярніце ўвагу на перспектыўныя праекты. У сераду можа пашчасціць вырашыць важную задачу ці атрымаць дадатковы прыбытак. Вашы блізкія ўжо забыліся, калі вы адпачывалі ўсе разам, дазвольце сабе гэта задавальненне.

КАЗЯРОГ. Тыдзень абяцае быць лягчэйшым за папярэдні, але трывог і хваляванняў усё роўна не пазбегнуць. Калі захочаце засцерагчы сябе ад канфліктаў, не толькі гаварыце, але і слухайце, улічвайце меркаванне іншых. Памятайце, упартасцю вы наўрад ці дасягняце жаданых вынікаў. У чацвер магчыма цікавая прапанова з боку начальства. Пятніца запатрабуе ад вас спакою і рацыянальнага мыслення. Не паддавайцеся негатыўным эмоцыям.

ВАДАЛІЎ. Тыдзень даволі напружаны, але вы рэальна ўбачыце вынік сваёй працы. Давядзецца падзяліць дзелавыя і асабістыя адносіны і трохі ўціхамірыць свой запал. У аўторак рызыкуеце патрапіць у самую гушчу падзей, кантактуйце з людзьмі шчыра, будзьце карэктныя і ветлівыя, тады задуманае спраўдзіцца. У чацвер любое неасцярожнае слова можа стаць прычынай сваркі, старайцеся больш дзейнічаць, чым гаварыць. Калі ў нядзелю вам захочацца перамен ці перастановак у хатнім інтэр'еры, не адмаўляйцеся ад гэтай ідэі, вынік абяцае быць добрым.

РЫБЫ. Цікавая работа будзе станоўча ўплываць на настрой, а вось калі будзеце ленавацца, тут і ў дэпрэсію ўпасці нядоўга. Паспрабуйце перамагчы вострае жаданне паныць і пашкадаваць сябе. Прыслухайцеся да парад блізкіх людзей, яны дапамогуць вырашыць нават тупіковыя, на першы погляд, пытанні. Плануйце рашучыя дзеянні, пачынайце новы праект, не выпускайце свой шанц, выкарыстоўвайце спрыяльны час.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».