Вы тут

«Сям'я — гэта база, на якой грунтуецца будынак пад назвай «дзяржава»


Дэпутат Пастаяннай камісіі па заканадаўстве Палаты прадстаўнікоў Вольга КРЭЧ (Гомельская-Навабеліцкая акруга № 36):


— Як вядома, адна з мэт развіцця Беларусі ў будучай пяцігодцы — павышэнне якасці жыцця насельніцтва. Для яе дасягнення вызначаныя такія прыярытэты, як шчаслівая сям'я, моцныя рэгіёны, інтэлектуальная краіна і дзяржава-партнёр. Мне як урачу, маці і жанчыне найбольш блізкі першы з іх — шчаслівая сям'я.

Сям'я — гэта база, фундамент, на якім грунтуецца будынак пад назвай «дзяржава». Ад трываласці першага залежыць устойлівасць другога.

У сям'і самае галоўнае — выхаванне дзяцей. Яно павінна быць заснавана на пашане да традыцый, прывучэнні да адказнасці за сябе і клопаце аб старэйшым пакаленні. Лічу, што гэта сёння асабліва важна.

Я амаль 30 гадоў працую педыятрам і бачу, што дарослыя залішне апякаюць дзяцей. Мы не даём ім самастойна прымаць рашэнні і несці за іх адказнасць. Думаю, гэту пазіцыю трэба перагледзець. Неабходна адцягваць увагу ад тэлефонаў, тэлевізара, камп'ютара і больш размаўляць адзін з адным.

Калі ў сям'і будзе ўзаемапавага, тады будзе павага і да іншых людзей: да настаўнікаў, дактароў, дворнікаў, прадаўцоў. У грамадстве не будзе хамства. Думаю, з улікам падзей, якія адбываюцца ў нашай краіне, гэта актуальна.

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.