У Барысаве ў міліцыю звярнуўся 25-гадовы мясцовы жыхар — у адной з забаўляльных устаноў горада ў яго ўкралі букет са 101 ружы.
У той дзень малады чалавек адзначаў у кавярні юбілей свайго сваяка. Там жа, карыстаючыся момантам, вырашыў зрабіць прапанову рукі і сэрца сваёй выбранніцы, уласна кажучы, свае планы барысаўчанін ажыццявіў, паведамляе група інфармацыі і грамадскіх сувязяў Барысаўскага РАУС.
Пасля ўрачыстага моманту букет пакінулі на выхадзе з установы, каб той не перашкаджаў. І толькі бліжэй да поўначы госці заўважылі, што кветкі непрыкметна зніклі.
Супрацоўнікам крымінальнага вышуку спатрэбілася пару гадзін, каб высветліць, што адбылося і хто мае дачыненне да крадзяжу. Аказалася, на чужое паклаў вока 35-гадовы наведвальнік більярднай, якая знаходзіцца ў суседнім памяшканні. Калі мужчына надумаў сыходзіць, убачыў каля дзвярэй кавярні ў вядры белыя ружы і вырашыў забраць букет з сабой.
Дарэчы, шлях да дома зламысніка паказалі апалыя пялёсткі руж.
Сяргей РАСОЛЬКА
У савецкія часы гандаль прапаноўваў пакупніку абмежаваны асартымент хлебабулачных вырабаў. У 1980-я нават у буйных крамах было ўсяго 3-4 найменні хлеба.
Прадстаўніцам прыгожага полу заўсёды хочацца нешта змяніць у сваёй знешнасці. І часам жанчыны рашаюцца на кардынальныя крокі.
Яна ўпэўнена сябе адчувае і ў нацыянальным строі, калі робіць цеста для вясельнага каравая, і ў блакітным футры Снягуркі, калі праводзіць ранішнік для дзетак, і ў шыкоўнай сукенцы пэўнай эпохі, калі выконвае аўтэнтычныя беларускія спевы пад гукі старажытных музычных інструментаў.
Культура выканання работ падчас капрамонту ў Беларусі кульгае, а тэхналогія — парушаецца, сведчаць спецыялісты Дзяржбуднагляда.