У Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адбылася выстаўка-прэзентацыя серыі кніг Якуба Коласа для дзяцей. Гэта творы «Міхасёвы прыгоды», «Савось-распуснік» і «Рак-вусач» у новым выданні і афармленні.
— Ініцыятарам выхаду выданняў быў малод- шы сын Коласа — Міхаіл Канстанцінавіч Міц- кевіч, які добра разумеў, што творы беларускага песняра павінны гучаць для дзіцячай аўдыторыі і сёння. Гэта вельмі важна, таму што любоў да беларускай мовы, літаратуры і культуры фар- міруецца ў дзяцінстве, — адзначыла праўнучка Я. Коласа і галоўны захавальнік Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа Васіліна Міцкевіч.
Яна, дарэчы, напісала прадмову да кнігі «Мі- хасёвы прыгоды». Да выданняў «Савось-рас- пуснік» і «Рак-вусач» прадмовы напісала ўнучка Я. Коласа Марыя Міхайлаўна Міцкевіч. Міхась Канстанцінавіч з’яўляецца прататыпам галоўна- га героя паэмы «Міхасёвы прыгоды». Новае выданне ён, на жаль, убачыць не паспеў, таму кніга ў новым афармленні прысвечана яго памяці.
На выстаўцы прадстаўлены ўсе выданні паэмы «Міхасё- вы прыгоды». Наведвальнікі могуць пазнаёміцца з унікаль- ным першым выданнем 1935 года з уласным подпісам Якуба Коласа. Да ўвагі некалькі галерэй з ілюстрацыямі да паэмы вядомых беларускіх мастакоў. Асабістае цікавае бачанне герояў увасобіла ў сваіх малюнках мастачка Алеся Жыткевіч, якая аздобіла новыя выданні дзіцячых кніг. Яе ілюстрацыі да твораў «Міхасёвы прыгоды» і «Рак-вусач» можна ўбачыць у музеі.
— Калі працавала над малюнкамі, для натхнення было важна, што я памятаю са свайго дзяцінства кнігу Я. Кола- са «Сымон-музыка» з ілюстрацыямі Міколы Селешчука. Спадзяюся, што кнігі з маімі малюнкамі стануць для дзя- цей пэўным скарбам памяці пра дзяцінства і юнацтва, — адзначыла мастачка. Свае работы Алеся Жыткевіч перада- ла ў фонд музея.
Дапаўняюць экспазіцыю размешчаныя на вітрынах фотаздымкі Якуба Коласа з малодшым сынам Міхасём, фота песняра за любімым заняткам — зборам грыбоў, што яскрава апісваецца ў паэме «Міхасёвы прыгоды», а таксама фотаздымкі краявідаў Пухаўшчыны, дзе адбываліся падзеі твора.
Таксама можна ўбачыць першае выданне верша «Савосьраспуснік», тыя выданні, у якія ён быў уключаны, а таксама пераклады на рускую і ўкраінскую мовы. «Колас гучыць не толькі па-беларуску, але і на іншых мовах свету», — дадае Васіліна Міцкевіч. Сёлета адзначаецца 95 гадоў з дня выхаду ў свет верша «Савось-распуснік». Імпрэза не абышлася без радкоў класіка: урывак з верша прагучаў у выкананні старшага навуковага супрацоўніка музея Аляксандра Крыжэвіча.
Беларускі крытык і публіцыст Х. М. Дунец пісаў: «Твор Я. Коласа “Міхасёвы прыгоды” мае немалаважнае значэнне для выхавання нашай дзетвары. У гэтым вершаваным апавяданні Колас з уласцівай яму прастатой і вобразнасцю арыентуе дзіця ў прыродзе, даючы дзецям урок арганізаванага адпачынку і разумных забаў на лоне прыроды». Такое ж вялікае выхаваўчае значэнне маюць і творы «Савосьраспуснік» і «Рак-вусач».
Перавыданне дзіцячых кніг з захаваннем павучальнага арыгінальнага тэксту класіка, у новым мастацкім абрамленні, якое адказвае запытам сучаснай дзіцячай аўдыторыі, надзвычай важнае і неабходнае, бо менавіта такія кнігі далучаюць юных чытачоў да роднай мовы і культуры.
Дзіяна КАЗІМІРЧЫК
З прапанаваных для абмеркавання дат, адна з якіх можа стаць Днём народнага адзінства — 14 лістапада.
Мінулы 2020 год закрыў граніцы, але адкрыў вочы на тое, што побач.
Сацыяльны работнік тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнай абароны насельніцтва Маскоўскага раёна Мінска Алена Сцепаненка працуе на сваім месцы каля двух гадоў.
Сідаравічы — невялікі аграгарадок паміж Магілёвам і Быхавам. Менавіта тут знаходзіцца вядомая ў Магілёўскім раёне фермерская гаспадарка Сяргея Куцанава.