Вы тут

Дэлегат УНС: Прыемна, што любыя пазітыўныя ідэі падтрымліваюцца кіраўніцтвам нашай ВНУ


Студэнтка Віцебскага Ордэна Дружбы народаў медыцынскага ўніверсітэта Ганна КАЗЛОВА, дэлегат УНС:


— Для мяне гонарам будзе паўдзельнічаць у важным для краіны мерапрыемстве, без перабольшвання гістарычнага маштабу. 

Для моладзі ў нашай краіне робіцца многае. У прыватнасці, можна атрымаць бясплатную і якасную адукацыю. І гэта трэба цаніць! 

Канешне, у студэнцкай моладзі праблем хапае, але ёсць практыка іх вырашэння. Напрыклад, студэнцкі савет у нашай альма-матэр спрыяе вырашэнню цяжкіх пытанняў. Можна атрымаць падказку як выйсці з няпростай асабістай сітуацыі, знайсці маральную падтрымку. 

Прыемна, што любыя пазітыўныя ідэя, якія на карысць інтэлектуальнага развіцця, правядзення вольнага часу, падтрымліваюцца кіраўніцтвам нашай ВНУ... 

Вельмі цікавіць студэнтаў магчымасць падтрымкі валанцёрства. У нашым універсітэце усё больш ахвотных займацца гэтай грамадскай дзейнасцю. Неабходна выпрацаваць сістэмны падыход у гэтым пытанні. Неабходна, каб на дзяржаўным узроўні былі распрацаваны дакументы, якія будуць вызначаць статус валанцёра і тлумачыць функцыі, прадугледзець бонусы. Дарэчы, з пандэміяй дапамагалі змагацца і валанцёры...

Краіна, на жаль, сутыкнулася з інфармацыйнай вайной. Сацыяльныя сеткі нясуць не толькі добрае, але і негатыў. Шмат хлусні ў інтэрнэце. Таму трэба арганізоўваць дыскусіі, «круглыя сталы», сустрэчы з кансультантамі па электронным СМІ, падчас якіх моладзь зможа навучыцца як адрозніць праўду ад хлусні.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

Загаловак у газеце: «Цікавяць перспектывы валанцёрскай дзейнасці»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».