Вы тут

Дэлегат УНС: Толькі аб'яднаўшыся, мы зможам выхаваць сапраўднага грамадзяніна і патрыёта


Дэлегат VI Усебеларускага народнага сходу, дырэктар ДУА «Даўгалескі дзіцячы сад — сярэдняя школа», дэпутат Даўгалескага сельскага Савета дэпутатаў Гомельскага раёна Кацярына Махамбетава​.


— Удзел у форуме новая і вельмі ганаровая старонка маёй біяграфіі. Калі казаць аб чакаемых зменах, хачу адзначыць, што сістэма адукацыі — гэта кансерватыўная структура, а рэзкае рэфармаванне можа негатыўна адбіцца на адукацыйным і выхаваўчым працэсах. У краіне захавалася ўсё лепшае ад савецкага перыяду, і гэта несумненны плюс, які неабходна толькі паслядоўна ўдасканальваць.

Упэўненая, што любыя змены патрабуюць карэкціроўкі і адаптацыі. Мы бачым гэта ў сітуацыі з каранавірусам: спачатку гэта ўспрымалася як пагроза, але пандэмія прадэманстравала гатоўнасць сістэмы аховы здароўя і медыкаў справіцца з інфекцыяй.

Адукацыйны працэс таксама не спыніўся. Ужываліся простыя і дзейсныя ў выкарыстанні формы дыстанцыйнай адукацыі. Разам з тым, на практыцы педагогам давялося сутыкнуцца з некаторымі цяжкасцямі, якія патрабуюць вырашэння на заканадаўчым узроўні. Напрыклад, у Кодэксе аб адукацыі нічога не сказана аб дыстанцыйным навучанні, таксама застаюцца адкрытымі пытанні атэстацыі навучэнцаў і магчымасцяў зваротнай сувязі з вучнем, недастатковага тэхнічнага абсталявання. Узнікла праблема аплаты працы педагогаў, якія рэалізуюць тыя ці іншыя формы вучэбнай дзейнасці на аснове інфармацыйна-камп’ютарных тэхналогій. Таму, лічу, варта ў Кодэкс аб адукацыі дакладна рэгламентаваць магчымасць дыстанцыйнага навучання.

Разам з тым перакананая, што не варта ўсюды звяртацца да выдаленай формы навучання. Бо ніякія камп’ютары не заменяць жывыя зносіны з настаўнікамі і аднагодкамі, фізічны рух дзяцей. А вось пры індывідуальным навучанні дыстанцыйная форма навучання можа выкарыстоўвацца ў якасці дапаможнай.

Між тым тэставанне такой формы навучання паказала, што ў сельскай мясцовасці назіраюцца збоі з сеткай інтэрнэт, навучэнцы могуць не выходзіць на сувязь, бо не ва ўсіх ёсць навыкі самаарганізацыі. Таму для дыстанцыйнага навучання малодшага і сярэдняга звяна абавязковы кантроль з боку дарослых, якія будуць сачыць за ўсім працэсам.

Калі дзяліцца сваімі ўражаннямі ад праекце Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на будучую пяцігодку, то хачу з задавальненнем адзначыць, што дакумент звяртае ўвагу на скарачэнне папяровай працы ў сістэме адукацыі. Настаўнік павінен мець больш зносін з дзецьмі, а не сядзець за паперамі. Прынамсі, у педагагічным асяроддзі была прапанова зняць з настаўнікаў функцыю работы з нядобранадзейнымі сем’ямі. Я гэта не падтрымліваю. Педагогі ў фармаце міжведамаснага ўзаемадзеяння ўносяць вялікі ўклад у скарачэнне колькасці праблемных сем’яў.

Лічу, што працяг лепшых традыцый нашага рэгіёну і краіны ў цэлым: ствараць, а не разбураць. Толькі аб’яднаўшыся, мы зможам выхаваць сапраўднага грамадзяніна-патрыёта, гатовага будаваць будучыню сваёй краіны, а не разбураць яе.

Наталля КАПРЫЛЕНКА

Фота Марыны ВАСІЛЬЕВАЙ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».