Вы тут

Дырэктар ААТ «Мурава» Пётр Білецкі: Павышаць прэстыж сельскага жыцця


Дырэктар ААТ «Мурава» Пружанскага раёна Пётр БІЛЕЦКІ:


Фота Яўгена Пясецкага.

— Стары добры лозунг «Кадры вырашаюць усё» як нідзе актуальны ў сельскай мясцовасці. Кваліфікаваных кадраў па-ранейшаму не хапае на вёсцы. На жаль, многія маладыя спецыялісты пасля адпрацоўкі стараюцца ўладкавацца ў горадзе. Але, каб моладзь захацела застацца ў вёсцы, важна захаваць пэўныя ільготы, у першую чаргу даступныя крэдыты на будаўніцтва жылля. Для многіх сем’яў гэта вырашальны фактар, каб назаўсёды застацца у сельскай мясцовасці.

Кіраўнікі сельгаспрадпрыемстваў ведаюць, што апошнім часам стала нашмат больш складана весці будаўніцтва жылля, бо ільготны крэдыт не кампенсуе кошт будаўніцтва, і сродкі даводзіцца адцягваць з абаротных актываў, што не проста нават для эканамічна моцнай гаспадаркі. Можна спытаць у кіраўніка кожнага сельгаспрадпрыемства, якое крыху мацней за серадняка, колькі ён будуе. І ён адкажа, што раней за кошт крэдытаў ў год будавалі па пяць-шэсць дамоў. Цяпер мала хто гэтым пахваліцца.

У сваёй гаспадарцы мы знайшлі выйсце ў набыцці старых дамоў. Вясковыя хаты купляем, праводзім капітальны рамонт, і даём сям’і спецыяліста добраўпарадкаванае жыллё з усімі камунальнымі зручнасцямі. Але ва ўладкаваных населеных пунктах, аграгарадках рынак такога жылля не вялікі. Значыць, давядзецца кардынальна вырашаць жыллёвае пытанне.

Нашы людзі за апошні час прывыклі да высокага ўзроўню жыцця і хочуць зберагчы гэтыя дасягненні: магчымасць спакойна працаваць, атрымліваць добры заробак, вучыць дзяцей, падтрымліваць дабрабыт сям’і. Якая б тэхніка не прыходзіла на дапамогу сельскаму працаўніку, а праца на зямлі застаецца цяжкай. Таму вясковы чалавек павінен быць упэўнены ў сваім заўтрашнім дні, павінен мець магчымасці для паўнавартаснага адпачынку. Значыць, належыць развіваць інфраструктуру вёскі, надаваць увагу сельскай адукацыі і медыцыне, не забываць пра бытавое абслугоўванне.

Запісала Святлана ЯСКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.