Вы тут

Кніжныя навінкі. Праект «Асобы». Тры вайны генерала Лазебніка


Выдавецтва «Адукацыя і выхаванне» працягвае кніжную серыю «Асобы». Новае выданне — пра генерала міліцыі Віктара ЛАЗЕБНІКА.


Варта нагадаць, што ўкладальнікі серыі, выдавецтва «Адукацыя і выхаванне» (а заснавальнікамі серыі выступаюць дырэктар выдавецтва Мікалай СУПРАНОВІЧ і пісьменнік, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Уладзімір ЛІПСКІ) заўжды ўважліва падыходзяць да выбару герояў праекта. Раней былі выдадзеныя кнігі пра Віктара ПАРФЁНАВА, Уладзіміра ЛІПСКАГА, Віктара ПЯКАРСКАГА, Пятра КЛІМУКА, Уладзіміра ГАРКАВАГА, Аляксея СКАКУНА, Рыгора БАБЧОНКА, Валерыя АНІСЕНКУ. Вучоныя, гаспадарнікі, дзяржаўныя дзеячы, творчыя асобы...

Пад адной вокладкай у кнізе пра генерала Віктара Лазебніка — дакументальная аповесць Аляксандра Каменчукова «Тры вайны генерала міліцыі», артыкулы, нарысы, эсэ іншых аўтараў, многія з якіх з’яўляюцца добрымі сябрамі, знаёмымі. Хтосьці служыў з ім у крымінальным вышуку ці Акадэміі міліцыі, нехта прайшоў аднымі сцежкамі з баявым афіцэрам па дарогах Афганістана... Дарэчы, за сваю баявую працу ў далёкай азіяцкай краіне Віктар Лазебнік быў узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, а таксама афганскім ордэнам «Слава». Генерал — заслужаны работнік Міністэрства ўнутраных спраў СССР (гэтай адзнакай быў уганараваны яшчэ ў 1978 годзе).

Кніга надзвычай багатая на развагі пра простыя жыццёвыя ісціны. Пра чуласць і спагаду, пра чысціню сумлення і дабрыню, таварыскасць, мужнасць, смеласць... Так, хапае на старонках выдання — і звароту да патрыятызму, выхавання на прыкладах гераізму і мужнасці. Але і аўтар дакументальнай аповесці А. Каменчукоў, і сам герой кнігі разважаюць пра высокія тэмы спакойна, без лішняй патэтыкі. Вельмі цікавым падаецца раздзел, які прысвечаны палітычнай, грамадскай працы дэпутата Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусмь 12-га склікання. І ў дачыненні да самога сябе, і ў адносінах да палітычных апанентаў Віктар Лазебнік і шчыры, справядлівы, ды разам з тым і карэктны, паважлівы.

Так, генерал выпеставаны Вялікай Айчыннай вайной (нарадзіўся Віктар Лазебнік у 1937 годзе), сфарміраваўся як адказная асоба у час службы ў войску, працягваў праз усе свае гады расці, развівацца, цягнуўся да адукацыі, ніколі не баяўся новых выпрабаванняў. У кнізе цікавымі падаюцца звароты і да сустрэч з рознымі знакамітасцямі, высокімі службовымі асобамі. Дарэчы, сярод аўтараў кнігі — і Вячаслаў Францавіч Кебіч. У дакументальнай аповесці «Тры вайны генерала міліцыі» чытач сустрэнецца з генералам-афганцам Барысам Громавым, кіраўнікамі МУС СССР, афганскімі дзяржаўнымі і ваеннымі дзеячамі...

Вось як ахарактарызваў і кнігу і самога галоўнага героя дырэктар выдавецтва «Адукацыя і выхаванне» Мікалай Супрановіч у сваім уступным слове да чарговага тома «Асобы»: «Абсалютна ўпэўнены: гэту кнігу будуць перачытваць яшчэ не раз. Разважаць, аналізаваць... і адкрываць для сябе новыя сэнсы. Бо яна прысвечана жыццю вельмі мужнага, сумленнага, светлага і добрага чалавека!»

Сяргей ШЫЧКО

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Па ўсёй краіне наступіў час школьных базараў

Па ўсёй краіне наступіў час школьных базараў

Скідкі, растэрміноўкі і шырокі асартымент

Грамадства

Ча­му зні­кае ва­да з кра­наў

Ча­му зні­кае ва­да з кра­наў

Спё­ка — час для эка­но­міі ці па­лі­ву ага­ро­даў?

Грамадства

Водар лаванды вабіць на Веткаўшчыну

Водар лаванды вабіць на Веткаўшчыну

Як выглядае «беларускі Праванс», дакладна ведаюць жыхары глыбінкі Гомельскай вобласці.