Вы тут

«Мясцовая прадстаўнічая ўлада працуе эфектыўна!»


Адна з 310 дэлегатаў Віцебшчыны Тамара Дрылёнак, старшыня Лёзненскага райсавета дэпутатаў.


Выступаючы на абласным мерапрыемстве з удзелам дэлегатаў сходу, яна нагадала пра тое, што ў грамадстве актыўна абмяркоўваецца пытанне магчымасці рэфармавання сістэмы мясцовага кіравання і самакіравання.

«Разам з тым хочацца падкрэсліць, што гэтая сістэма ў нашай краіне забяспечвае вырашэнне пытанняў мясцовага значэння, сыходзячы з дзяржаўных і інтарэсаў насельніцтва...

Прэзідэнт увесь час звяртае ўвагу: „Будзе жыць вёска, будзе жыць і краіна!“. І гэты тэзіс, які ў аснове яго палітыкі, падтрымліваецца народам!

З развіццём вытворчай і сацыяльнай інфраструктуры ў вёсцы неабходна не разбураць, а наадварот ўмацоўваць органы ўлады пярвічнага ўзроўню. Яны на перадавой у рабоце з жыхарамі, імкнуцца паляпшаць якасць жыцця ў вёсцы, яны спрабуюць зрабіць усё магчымае для захавання вёскі», — разважае народны выбраннік, дэлегат сходу.

Яна ўпэўнена, што выбары ў дэпутаты мясцовых Саветаў — прыклад сапраўднай дэмакратыі. Гэтыя людзі працуюць бясплатна дзеля патрэб выбаршчыкаў. Сярод іх самыя аўтарытэтныя, якім давяраюць і звяртаюцца за падтрымкай, вырашаюць усе асноўныя пытанні жыцця ў глыбінцы. Дэпутаты могуць простай, зразумелай мовай параіць нешта карыснае вяскоўцу, абмеркаваць важныя тэмы, стварыць добры настрой. І робяць многія гэта з душэўнай цеплынёй. І такі падыход у стасунках асабліва неабходны людзям паважанага ўзросту.

Тамара Дрылёнак упэўнена, што трэба на заканадаўчым узроўні прадугледзіць як ўзмацніць матэрыяльна-тэхнічную базу сельскіх выканкамаў. Неабходна рацыянальна пераразмеркаваць фінансавыя сродкі, каб на першасным узроўні прадстаўнічай улады можна было вырашаць пытанні добраўпарадкавання, падтрымання парадку на могілках, асвятлення і іншыя.

Улічваючы тое, што колькасць жыхароў і населеных пунктаў памяншаецца, будзе правільным на раённым узроўні ўзгадняць аптымальную структуру сельскіх Саветаў дэпутатаў, у тым ліку і колькасць акругаў. І пры неабходнасці трэба гаварыць пра ўзбуйненне адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак. Гэта дазволіць падчас чарговай пяцігодкі больш эфектыўна рэалізоўваць планы сацыяльна-эканамічнага развіцця.

Падрыхтаваў Аляксандр ПУКШАНСКІ

Фота з газеты «Сцяг перамогі»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?