Вы тут

Міхаіл Орда: УНС - народны форум для грунтоўнага дыялогу і канструктыўнага абмеркавання пытанняў


Усебеларускі народны сход — гэта народны форум для грунтоўнага дыялогу і канструктыўнага абмеркавання пытанняў, заявіў старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаіл Орда ў эфіры тэлеканала АНТ.


«Усебеларускі народны сход — гэта той народны форум, на якім заўсёды адбываецца грунтоўны і шырокі дыялог, канструктыўнае абмеркаванне тых пытанняў, якія ёсць у грамадстве. Безумоўна, адным з важных пытанняў з’яўляецца падвядзенне вынікаў за пяць гадоў: як мы жылі, што рабілі, як працавалі і чаго дасягнулі. Аднак ёсць агульная праблема, як бы пафасна ні гучала, нашага адзінства. як кажуць у народзе, мы ўсе знаходзімся ў адной лодцы, і мы адна беларуская сям’я, — адзначыў Міхаіл Орда. — І калі глядзець, за 30 гадоў нашай гісторыі, калі набылі незалежнасць і сталі суверэннай краінай, мы зрабілі велізарны крок у сваім развіцці. Гэта адбылося, безумоўна, дзякуючы таму, што ў нас было абсалютнае адзінства, стабільнасць, спакой. Усё гэта дало магчымасць нам дасягнуць таго, што мы сёння маем».

Міхаіл Орда нагадаў: Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі звярнулася ў Савет па правах чалавека Арганізацыі Аб’яднаных Нацый са скаргай на дзеянні Еўрасаюза, паколькі ў рэзалюцыях ААН не раз падкрэслівалася, што санкцыі заўсёды сур’ёзна ўздзейнічаюць на эканамічныя і сацыяльныя правы людзей і ўшчамляюць права на працу. Акрамя таго, ФПБ апублікавала калектыўны адкрыты ліст аб нязгодзе працоўных Беларусі з увядзеннем эканамічных санкцый.

«Санкцыі — гэта не што іншае, як вайна. Тут ёсць шмат негатыўных фактараў, але ад гэтага пакутуюць, перш за ўсё, людзі. Праца прадпрыемстваў — гэта магчымасць для чалавека працаваць, мець заработную плату. Калі гэтага ў яго няма, гэта прыводзіць да далейшых негатыўных наступстваў: ён пазбаўляецца права не толькі на працу, але і на нармальнае харчаванне, аплату жылля, неабходных паўсядзённых паслуг і гэтак далей. Галіновыя прафсаюзы арганізавалі магчымасць, каб кожны чалавек мог добраахвотна і свабодна заявіць аб сваім меркаванні. Людзі выказаліся: за вельмі кароткі прамежак часу было сабрана 1,13 млн подпісаў, і за кожным стаіць чалавек і яго меркаванне. І мы спадзяемся, што здаровы сэнс пераможа, Еўрасаюз адмовіцца ад сваіх непрыязных дзеянняў і ўсё-такі пяройдзе да мірнага, нармальнага дыялогу добрасуседства», - дадаў ён .

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Патанулыя ў сетках. Як адарваць дзяцей ад гаджэтаў

Патанулыя ў сетках. Як адарваць дзяцей ад гаджэтаў

У Беларусі за апошнія 10–12 гадоў як агульная, так і пярвічная дзіцячая захваральнасць застаюцца прыкладна на адным узроўні.

Здароўе

Антывірусны «кактэйль». Якія прышчэпкі варта зрабіць восенню?

Антывірусны «кактэйль». Якія прышчэпкі варта зрабіць восенню?

Усё, што важна ведаць перад сезонам вірусных інфекцый, расказалі спецыялісты.

Культура

Як пакажуць мінулае ў кінастужцы «На другім беразе»

Як пакажуць мінулае ў кінастужцы «На другім беразе»

Хто здолее змяніць гісторыю ці змяніцца пад яе ўплывам?