Вы тут

Штотыднёвы спартыўны агляд «Звязды»


Беларускія атлеты, нягледзячы ні на што, працягваюць выступаць на міжнародных спаборніцтвах. Расказваем, за якімі турнірамі будзем сачыць на гэтым тыдні.


  • У панядзелак 8 лютага стартуе першы ў сезоне тэнісны турнір серыі «Вялікага шлема» — Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі. Беларусь на Australian Open прадставяць пяць спартсменаў, якія ўжо ведаюць сваіх першых сапернікаў у першым раўндзе.

Сёмая ракетка планеты Арына Сабаленка сустрэнецца з Вікторыяй Кужмавай са Славакіі, якая знаходзіцца на 98-ай пазіцыі сусвтенага рэйтынгу. Тэнісісткі сустракаліся на корце аднойчы — у 2018 годзе ў матчы Кубка Федэрацыі. Тады перамога з вынікам 6:2, 2:6, 7:6 (7:5) дасталася Вікторыі.

Пераможца Australian Open 2012 і 2013 гадоў Віктрыя Азаранка свой першы матч на турніры 2021 правядзе супраць прадстаўніцы ЗША Джэсікі Пегула. У рэйтынгу лепшых тэнісістак Вікторыя займае 13-ю пазіцыю, а Джэсіка — 64-ю.

Трэцяя ракетка Беларусі Аляксандра Сасновіч (90-ы радок у рэйтынгу) пачне выступленне на Адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі матчам супраць эстонскай тэнісісткі Аннет Контавейт (23-і радок рэйтынгу). У 2019 годзе Аляксандра спыніла эстонку на стадыі другога круга Australian Open, вынік той сустрэчы 6:3, 6:3.

У першым раундзе мужчынскага адзіночнага разраду першая ракетка Беларусі Ягор Герасімаў (78-я пазіцыя сусветнага рэйтынгу) сустрэнецца з французам Бенуа Пэр (28-я пазіцыя рэйтынгу).

Ілья Івашка, які размяшчаецца на 110-м радку сусветнага рэйтынга, першы матч правядзе супраць расіяніна Рамана Сафіулліна, якому належыць 182-і радок рэйтынгу. Спартсмены ўжо сустракаліся ў 2017 годзе на «чэленджары», дзе з вынікам 6:2, 3:6, 6:3 перамог Ілья Івашка.

Матчы Australian Open-2021 пройдуць на кортах «Мельбурн Парка» з 8 па 21 лютага. Агульны фонд турніра складае $55,2 млн. Пераможцы ў жаночым і мужчынскім адзіночным разрадзе атрымаюць па $2,1 млн.

  • З 10 да 21 лютага ўвага ўсіх аматараў біятлона будзе накіравана на славенскую Паклюку, якая ў гэты даты прыме чэмпіянат свету па біятлоне. Пад беларускім сцягам на планетарным форуме выступяць Дзінара Алімбекава, Ганна Сола, Ирына Крыўко, Алена і Ірына Кручынкіна. У мужчынскай праграме Беларусь будуць прадстаўляць Антон Смольскі, Мікіта Лабастаў, Сяргей Бачарнікаў, Дзмітрый Лазоўскі і Максім Верабей.
  • Беларуская хакейная зборная выступіць на міжнародным турніры РariMatch Qazaqstan Hockey Open — 2021, які пройдзе 10-13 лютага ў Нурсултане. Акрамя беларусаў, у турніры будуць удзельніачаць каманды Казахстана і алімпійскай зборнай Расіі. Турнір пройдзе ў фармаце кантрольна-матчавых сустрэч перад чэмпіянатам свету, які адбудзецца з 21 мая па 6 чэрвеня 2021 года ў Латвіі.

Галоўны трэнер Міхаіл Захараў прадставіў састаў зборнай. Іван Кульбакоў («Сочы», КХЛ), Дэнні Тэйлор («Дынама-Мінск, КХЛ) — уратары. Дзмітрый Знахаранка, Дзмітрый Дзерабін (абодва — «Дынама-Мінск», КХЛ), Андрэй Антонаў, Мікіта Міцкевіч, Яўгеній Нагачоў, Мікіта Парфенюк (усе — "Юнацтва), Андрэй Герашчанка («Дынама-Маладзечна), Мікіта Крыскін («Нёман»), Сяргей Станкевіч («Шахцёр») — абаронцы.

Арцём Дзямкоў, Франсіс Парэ, Ігар Мартынаў, Уладзімір Алістроў, Аляксандар Когалеў (усе — «Дынама-Мінск», КХЛ), Арцём Жук («СКА-Нева», ВХЛ), Іван Драздоў, Сяргей Дрозд, Міхаіл Стэфановіч, Максім Парфеевец, Яўген Кавыршын, Аляксандр Кітараў (усе — «Юнацтва), Аляксандр Сувораў («Дынама-Маладзечна») — нападаючыя.

У мінулым сезоне 2019/2020 хакеісты зборнай Беларуі правялі толькі восем матчаў. Апошні раз каманда выходзіла на лёд падчас турніру Кaufland Cup у Славакіі, які прайшоў 6-8 лютага 2020 года. Пазней праз пандэмію каранавіруса быў адмены чэмпіянат свету, а фінал кваліфікацыі на Алімпійскія гульні 2022 быў перанесены на 2021 год.

Валерыя СЦЯЦКО

Фото sb.by

Загаловак у газеце: Тэніс, хакей і біятлон — галоўныя героі новага тыдня

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.