Аляксандр Лукашэнка правёў апошнюю напярэдадні VI Усебеларускага народнага сходу нараду па пытаннях яго падрыхтоўкі і правядзення.
Работы на тры дні перад сходам застаецца яшчэ нямала, і яна будзе звязаная не толькі з выступленнямі, праектам рэзалюцыі УНС, але і з матэрыяламі галоўнага дакладу, адзначыў кіраўнік дзяржавы.
«Гэта перш за ўсё абумоўлена вынікамі сацыялагічных даследаванняў, якія былі праведзеныя цягам апошняга месяца, — патлумачыў Аляксандр Лукашэнка. — Гэта глыбокае вывучэнне настрояў у нашым грамадстве, бо рэпрэзентатыўнасць склала 10 тысяч чалавек, гэта ў 10 разоў больш, чым звычайна даследуюць сацыёлагі».
Апытанне праводзілася ў два этапы, паведаміў беларускі лідар. Першы вывучаў настроі гарадскога насельніцтва і ахопліваў тысячу чалавек. Другі этап уключыў больш шырокія слаі насельніцтва: ад жыхароў вёсак да мінчан.
«Нам вельмі важна гэта было, асабліва для мяне, бо выступаць на Усебеларускім народным сходзе, планаваць нешта, не ведаючы глыбінных настрояў у грамадстве, вельмі складана», — дадаў Прэзідэнт.
Матэрыялы даследавання абсалютна аб’ектыўныя, запэўніў ён.
«Былі задзейнічаны замежныя сацыялагічныя службы, яны будуць падводзіць вынікі, каб не было падазрэнняў. І нашы працавалі, і дзяржаўныя, і прыватныя сацыялагічныя арганізацыі. Таму, я думаю, аб’ектыўнасць будзе самая высокая, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Я гэта кажу зараз для таго, каб падзякаваць нашым людзям. Мяне інфармавалі людзі, якія даследаваннямі займаліся, валанцёры, пра настроі людзей. Нашы людзі проста малайцы. Я абяцаў ананімнасць, адразу іх папярэджвалі пра гэта. Вельмі многія проста рукой махалі: «Запішыце наша прозвішча, пакажыце Прэзідэнту, што гэта маё прозвішча і вось маё меркаванне».
Пры гэтым ананімнасць строга захоўвалася, запэўніў кіраўнік дзяржавы. Даследаванне будзе мець вялікі ўплыў на выпрацоўку праграмы на будучы рух нашай краіны, падкрэсліў ён.
На нарадзе ў Палацы Незалежнасці былі дэталёва прааналізаваныя ўсе аспекты Усебеларускага народнага сходу, а таксама закранутыя канцэптуальныя пытанні матэрыялаў форуму.
Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА
У савецкія часы гандаль прапаноўваў пакупніку абмежаваны асартымент хлебабулачных вырабаў. У 1980-я нават у буйных крамах было ўсяго 3-4 найменні хлеба.
Прадстаўніцам прыгожага полу заўсёды хочацца нешта змяніць у сваёй знешнасці. І часам жанчыны рашаюцца на кардынальныя крокі.
Яна ўпэўнена сябе адчувае і ў нацыянальным строі, калі робіць цеста для вясельнага каравая, і ў блакітным футры Снягуркі, калі праводзіць ранішнік для дзетак, і ў шыкоўнай сукенцы пэўнай эпохі, калі выконвае аўтэнтычныя беларускія спевы пад гукі старажытных музычных інструментаў.
Культура выканання работ падчас капрамонту ў Беларусі кульгае, а тэхналогія — парушаецца, сведчаць спецыялісты Дзяржбуднагляда.