Вы тут

Штотыднёвы спартыўны агляд «Звязды»


У традыцыйным аглядзе «Звязды» дзелімся актуальнымі навінамі.


Гераіні тыдня. Жаночая зборная Беларусі па баскетболе заваявала пуцёўку на чэмпіянат Еўропы. У вырашальным матчы кваліфікацыі беларускі абыгралі каманду Польшчы з вынікам 80:49. За тры дні да гэтага беларуская каманда ўступіла польскай з вынікам 56:68. Другі матч супраць прадстаўніц Вялікабрытаніі скончыўся перамогай беларусак — 67:57.

У трэцім матчы для адбору на чэмпіянат Еўропы польскай зборнай была неабходна буйная перамога — з розніцай у 29 балаў ці больш. Але беларускія спартсменкі зрабілі работу над памылкамі пасля першай сустрэчы і не пакінулі саперніцам шанцаў.

Самымі эфектыўнымі ігракамі сталі Кацярына Сныціна і Настасся Верамеенка. Капітан адзначылася 10 баламі і 3 перадачамі, у актыве цэнтравой былі 9 балаў.

Герой тыдня. Прадстаўнік новай беларускай велакаманды «БЕЛАЗ» Раман Цішкоў перамог на этапе Гран-пры Газіпашы ў Турцыі. Дыстанцыю ў 157,6 кіламетра беларус пераадолеў за 3 гадзіны 48 хвілін 58 секундаў.

Медалі тыдня. Беларускія лёгкаатлеты актыўна выступаюць на міжнародных спаборніцтвах. Ірына Жук заваявала «серабро» на турніры Perche Elіte Tour Rouen у скачках з шастом у французскім Руане. Спартсменка ўзлятала на 4,43 м, 4,53 м і 4,62 м. Віталь Жук удзельнічаў у турніры мнагаборцаў Іnternatіonal Іndoor Combіned Events Tallіnn 2021 у Таліне. Сярэбраны медаль яму забяспечыла сума ў 6010 балаў. Віталь стаў чацвёртым у гісторыі беларусам, які перавысіў 6-тысячны рубеж. Настасся Мірончык-Іванова на турніры PSD Bank Іndoor Meetіng Dortmund у нямецкім Дортмундзе паказала свой найлепшы вынік у сезоне — 6,56 метра, які прынёс ёй другое месца ў скачках у даўжыню. Карына Дзямідзік стала бронзавым прызёрам турніру па скачках у вышыню Banskobystrіcka latka 2021. Спартсменка пакарыла вышыню ў 1,93 м.

Няўдача тыдня. Зборная Беларусі па міні-футболе ўступіла камандзе Венгрыі ў кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы 2022 года. Вынік сустрэчы 1:2. Адзіны гол у венгерскія вароты забіў Сяргей Селівончык. На старце кваліфікацыі беларусы перамаглі каманду Ізраіля з вынікам 3:0. Наступныя матчы каманда Беларусі правядзе супраць прадстаўнікоў Казахстана — 2 сакавіка на выездзе і 8 сакавіка дома.

Цытата тыдня. «У канцы рэгулярнага чэмпіянату галоўнае — сканцэнтравацца на тым, што важна ў гэты момант, і проста працягваць працаваць. Як сцвярджае старая англійская прыказка, няважна, як ты пачынаеш, важна, як ты заканчваеш. Пасля перамогі над «Сочы» мы маем намер удзяліць час падрыхтоўцы да шасці апошніх матчаў рэгулярнага чэмпіянату і гульням плэй-оф», — сказаў галоўны трэнер «Дынама-Мінск» Крэйг Вудкрафт у інтэрв'ю прэс-службе клуба. Зараз клуб праводзіць выязную серыю. Пасля паражэнняў, якія пацярпелі «Авангард» (3:1) і «Віцязь» (3:1), мінчане абыгралі «Сочы» з вынікам 4:3:

Фотафакт. У Мінску адбыўся заключны тур чэмпіянату Беларусі па індорхакеі сярод жаночых камандаў. У фінальнай серыі да дзвюх перамог каманда «Мінск-1» абыграла гродзенскі «Рытм» з вынікам 2:1.

Падзея тыдня. Чэмпіянат Беларусі па грэка-рымскай барацьбе прайшоў у Мінску. У агульным заліку перамагла каманда Мінскай вобласці, якая набрала 94 балы. Прадстаўнікі каманды сталі лідарамі ў пяці вагавых катэгорыях — гэта Аляксандр Лявончык (67 кг), Антон Корабаў (72 кг), Георгій Чугашвілі (130 кг), Віктар Сасуноўскі (77 кг) і Кірыл Маскевіч (87 кг). Другое месца ў спартсменаў Гродзеншчыны, трэцяе месца занялі барцы з Мінска.

Турнір стаў этапам адбору на міжнародныя старты гэтага сезона, у тым ліку і на кваліфікацыйныя турніры да Алімпійскіх гульняў у Токіа.

Валерыя СЦЯЦКО

Фота Ганны Занкавіч

Загаловак у газеце: Зрабіць работу над памылкамі

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Літоўцы раскручваюць крывавую хвалю гвалту

Літоўцы раскручваюць крывавую хвалю гвалту

З беларуска-літоўскай граніцы працягваюць паступаць весткі, ад якіх проста кроў стыне ў жылах. 

Грамадства

Ва ўстановах адукацыі чакаюць сваіх абітурыентаў

Ва ўстановах адукацыі чакаюць сваіх абітурыентаў

Вызначыцца з выбарам прафесіі і месцам навучання можна да 7 жніўня ўключна.

Спорт

«Максім сказаў і зрабіў». Бацькі і трэнеры пра алімпійскі поспех Максіма Недасекава

«Максім сказаў і зрабіў». Бацькі і трэнеры пра алімпійскі поспех Максіма Недасекава

У сераду ў Мінск вярнуўся бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў у скачках у вышыню Максім Недасекаў.

Грамадства

Рэгістрацыйныя карткі для таксістаў

Рэгістрацыйныя карткі для таксістаў

А яшчэ нармальны рабочы дзень, адпачынак і права на «бальнічны»...