Вы тут

На гэтым тыдні маразы — да 20 градусаў


На гэтым тыдні маразы — да 20 градусаў, якія пры парывістым ветры будуць адчувацца як усе мінус 30.

Вось ужо зіма дык зіма. Другі тыдзень лютага зладзіць нам дадатковую праверку на ўстойлівасць. Прыйдзецца актыўна папрацаваць камунальнікам, дарожнікам, супрацоўнікам МНС, медыкам і іншым службам. А ўсё таму, што на гэтым тыдні чакаюцца складаныя ўмовы надвор'я.


Фота: pixabay.com

Актыўныя франтальныя раздзелы ўжо ўчора выклікалі ў паўднёва-заходніх раёнах нашай краіны пагаршэнне надвор'я. А заўтра днём уплыў актыўных франтальных раздзелаў распаўсюдзіцца на большую частку тэрыторыі краіны, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У сераду надвор'е крыху «суцішыцца». Уначы на большай частцы тэрыторыі краіны, а ўдзень месцамі пройдзе кароткачасовы снег, слабая завіруха. На асобных участках дарог магчымая галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе 12—18 марозу, пры праясненнях — да мінус 20 градусаў. Удзень будзе 8—15 градусаў ніжэй за нуль.

У чацвер і пятніцу на дарогах і ў дварах у нас зноў будзе «снежная карусель». У чацвер у начныя гадзіны пераважна па паўднёвым захадзе, удзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдзе снег, удзень месцамі чакаюцца моцны снег, завіруха, снежныя заносы. На асобных участках дарог магчымая галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе 11—18 марозу, месцамі — мінус 19—22 градусы. Удзень будзе ад мінус 8 градусаў да 14 марозу, па паўднёвым усходзе — мінус 5—7 градусаў.

Амаль на працягу цэлых сутак у пятніцу будзе ісці снег. Уначы пераважна па паўднёвым усходзе Беларусі, удзень месцамі чакаецца моцны снег. На большай частцы тэрыторыі краіны прагназуецца завіруха, узмацненне ветру парывамі да 15—20 м/с, на дарогах снежныя заносы. Тэмпература паветра на працягу сутак складзе
10—17 марозу, па паўднёвым усходзе — ад мінус 6 градусаў да 9 марозу.

І яшчэ. Сіноптыкі рэкамендуюць звяртаць увагу на тое, што вецер пры моцных парывах аказвае значны ўплыў на сілу маразоў. Так, 10 градусаў марозу пры хуткасці ветру 11—15 м/с адчуваецца як мінус 21—22 градусы. Гэта неабходна ўлічваць, асабліва калі стаяць (ісці) на вуліцы трэба досыць доўга.

Сяргей КУРКАЧ

Загаловак у газеце: Месцамі моцны працяглы снег

Выбар рэдакцыі

Культура

Янка Купала: з ХХ стагоддзя ў ХХІ. Часопіс «Роднае слова» прэзентаваў сваю версію сучаснага купалазнаўства

Янка Купала: з ХХ стагоддзя ў ХХІ. Часопіс «Роднае слова» прэзентаваў сваю версію сучаснага купалазнаўства

У Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы 5 кастрычніка адбылася прэзентацыя «Янка Купала: з ХХ стагоддзя ў ХХІ», прысвечаная ліпеньскаму

Грамадства

Беспілотны і электрычны транспарт: што прапануюць беларускія вучоныя

Беспілотны і электрычны транспарт: што прапануюць беларускія вучоныя

Аб'яднаны інстытут машынабудавання Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі сёлета святкуе 65-годдзе.