Вы тут

Наталля Качанава сустрэлася з паслом Узбекістана ў Беларусі


Учора старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Наталля Качанава сустрэлася з паслом Узбекістана ў Беларусі Насірджанам Юсупавым, які завяршае сваю дыпламатычную місію ў нашай краіне.


Фота: БелТА.

Наталля Качанава адзначыла істотную станоўчую дынаміку ў развіцці адносін нашай краіны з Узбекістанам у розных сферах. У цэнтры ўвагі суразмоўцаў былі пытанні гандлёва-эканамічнага, гуманітарнага і міжпарламенцкага супрацоўніцтва. Старшыня Савета Рэспублікі падкрэсліла, што плённыя адносіны склаліся на высокім і вышэйшым узроўнях, у тым ліку і паміж прэзідэнтамі абедзвюх дзяржаў.

Знакавай падзеяй у адносінах краін стала адкрыццё пасольства Узбекістана ў Беларусі, што якасна паўплывала на стасункі афіцыйных Мінска і Ташкента. Напрыклад, з поспехам у 2019 годзе прайшоў першы Форум рэгіёнаў Беларусі і Узбекістана, падчас якога быў падпісаны шэраг перспектыўных пагадненняў. І такіх прыкладаў нямала. За адносна кароткі перыяд свайго знаходжання ў Мінску Насірджан Юсупаў заклаў трывалую базу для пашырэння як дзелавых, адукацыйных кантактаў, так і міжпарламенцкага ўзаемадзеяння.

Пасол у размове з Наталляй Качанавай выказаў надзею на тое, што сёлета адбудзецца візіт беларускай парламенцкай дэлегацыі ў Ташкент. На яго погляд, парламентарыі могуць і павінны энергічна садзейнічаць умацаванню двухбаковага супрацоўніцтва, а іх сустрэчы і перагаворы — шлях да міжпарламенцкага ўзаемадзеяння на карысць народаў Узбекістана і Беларусі.

Насірджан Юсупаў, дарэчы, першы пасол Узбекістана ў нашай краіне, звярнуў увагу на рост тавараабароту і інвестыцый паміж краінамі, павелічэнне колькасці ўзбекскіх студэнтаў у Беларусі і іншыя станоўчыя факты. У цэлым краіны маюць вялікі патэнцыял для развіцця супрацоўніцтва.

— Я таксама думаю, што ў нас добрыя перспектывы, — выказала ўпэўненасць старшыня Савета Рэспублікі.

Леанід ТУГАРЫН

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?