Вы тут

Аб сацапытанні, згаданым на нарадзе ў Прэзідэнта: Асноўнае патрабаванне — захаванне канфідэнцыяльнасці


Аб згаданым на нарадзе ў Прэзідэнта сацапытанні расказалі спецыялісты, якія мелі непасрэднае дачыненне да яго правядзення.


Аляксандр Пасталоўскі, вядучы навуковы супрацоўнік Цэнтра сацыялагічных і палітычных даследаванняў БДУ:

— Мы ажыццяўлялі кансультацыйную дапамогу ў методыцы і метадалогіі арганізацыі сацыялагічнага даследавання напярэдадні Усебеларускага народнага сходу. Асноўнае патрабаванне было — захаванне канфідэнцыяльнасці і ананімнасці. Ніякія персанальныя звесткі рэспандэнтаў нідзе не ўказваліся, уся інфармацыя паступала ў абагульненым выглядзе. Методыка была абраная «твар да твару» з рэспандэнтам, час запаўнення анкеты складаў каля 15—20 хвілін.

Людзі з цікаўнасцю бралі ўдзел у даследаванні, пытанні, якія былі ў інструментарыі, выклікалі непадробны інтарэс. Увогуле, сацыялогія — гэта форма зваротнай сувязі паміж грамадствам і дзяржавай. Людзі цудоўна разумелі значнасць даследавання і падзей, якія адбываюцца ў нашай краіне.

Мясцовая вертыкаль не ўмешвалася ў правядзенне даследавання, што дазваляе заяўляць пра яго неангажаванасць.

Старшыня прафсаюзнай арганізацыі ААТ «Белінвестбанк» Сяргей Модзін:

— Нас запрасілі дапамагчы правесці апытанне па ўсёй краіне. Адпаведна, ва ўсе абласныя, раённыя цэнтры выязджалі прадстаўнікі, якія прапаноўвалі запоўніць анкеты. Выпадковым чынам выбіралі прадпрыемствы рознага гаспадарчага профілю па адным-два ў раёне: заводы, установы, сельскагаспадарчыя арганізацыі. Каб сабраць людзей у час, калі яны не занятыя работай, дамаўляліся з адміністрацыяй. Атрымлівалася апытаць ад 20 да 100 чалавек з кожнага калектыву. На некаторых прадпрыемствах рабілі гэта ў два этапы. Прапаноўвалі людзям запоўніць ананімную анкету, потым анкеты збіралі, апячатвалі і завозілі ў цэнтр для апрацоўкі. Людзі ўспрынялі гэта з уздымам і адмоў ад удзелу ў апытанні было вельмі мала — адзінкі.

Грамадзяне дзякавалі за магчымасць выказацца, былі альтэрнатыўныя думкі, кожны адказваў, як лічыў патрэбным, без удзелу адміністрацыі або кіраўніцтва. У адпаведнасці з выбаркай паводле законаў сацыялогіі ў апытанні ўдзельнічала не больш за 10—20 працэнтаў звяна інжынерна-тэхнічнага складу, 80 і больш працэнтаў — работнікі з розных вытворчасцяў, гэта і з фермаў, і з палёў, і з цэхаў. Былі прадстаўлены і гарадскія, і сельскія жыхары.

Аналітык Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў Кацярына Рэчыц:

— Першай рэакцыяй людзей, што ўдзельнічалі ў апытанні, было лёгкае здзіўленне. Літаральна пазаўчора кіраўнік краіны сказаў, што магчыма да вас прыедуць сацыёлагі, запытаюць ваша меркаванне — і тут ужо да людзей падыходзяць і прапануюць удзельнічаць у такім апытанні. Людзей гэта, канешне, крыху здзіўляла, але для іх гонар, што іх думку запыталі. Яны праглядзелі пытанні, удумліва імкнуліся на гэтыя пытанні адказваць, разумеючы ўсю важнасць гэтых адказаў. І ўжо па завяршэнні апытання ў людзей было пачуццё ўдзячнасці, бо меркаванне кожнага важнае. Апытанне праводзілася не толькі ў абласных, але і раённых цэнтрах, аграгарадках, вёсках. Для людзей важна, што іх думку спыталі, і яна будзе пакладзена ў аснову нейкіх важных рашэнняў.

Прынцып ананімнасці захоўваўся на ўсіх этапах правядзення даследавання. Тыя, хто праводзіў апытанне, не ведалі, у якія цэнтры іх накіруюць. Яны не ведалі ні аб'ект даследавання, ні сваіх рэспандэнтаў. Гэта было для ўдзельнікаў апытання таксама нечаканасцю. Прынцып выпадковасці тут працаваў і для рэспандэнтаў таксама. Яны не ведалі, што ў нейкі дзень да іх прыедуць і спытаюць іхняе меркаванне. Пасля заканчэння апытання канверты адразу закрываліся. Ніхто з камандаў, што праводзілі апытанне ў канкрэтнай арганізацыі, не бачыў адказы рэспандэнтаў. Усе анкеты клаліся ў асобны стос у перавернутым выглядзе.

Пры гэтым ніякіх асабістых звестак на анкетах рэспандэнты не ставілі. Сацыёлагі ўсіх папярэдзілі, каб ні прозвішчаў, ні імёнаў, ні подпісаў не ставілі. Не ўказвалі нават, які гэта раён, прадпрыемства — то-бок абсалютная ананімнасць на ўсіх этапах.

Прэв’ю: unsplash.com

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.