Вы тут

Паштовы блок марак «Народныя пісьменнікі Беларусі» выпусцілі ў Беларусі


Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпусціла ў зварот паштовы блок «Народныя пісьменнікі Беларусі», паведамілі ў прэс-службе.


Паштовы блок прысвечаны народным пісьменнікам Беларусі: Кандрату Крапіве, які першым атрымаў гэтае званне ў 1956 годзе, Івану Мележу і Івану Шамякіну, удастоеным звання ў 1972 годзе.

Дызайн паштовага блока, спецштэмпеля і канверта «Першы дзень» Алены Мядзведзь.

Праект падрыхтаваны па матэрыялах Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў, а таксама пры садзейнічанні А. Атраховіч, Л. Мележ, Т. Шамякінай.

Званне «Народны пiсьменнiк Беларусi» зацверджана Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР ад 27 сакавіка 1956 году. Ганаровае званне «Народны пiсьменнiк Беларускай ССР» прысвойвалася празаікам, паэтам, драматургам, перакладчыкам, крытыкам і літаратуразнаўцам, якія стварылі высокаідэйныя мастацкія творы і літаратуразнаўчыя працы, прымалі актыўны ўдзел у грамадскім жыцці, збліжэнні і ўзаемаўзбагачэнні літаратур народаў СССР. З 1994 года прысвойваецца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.