Вы тут

У Беларусі за суткі — 561 выпадак захворвання на COVID-19, выздаравеў 361 чалавек


Як паведамляе Міністэрства аховы здароўя, па стане на 9 лютага ў Беларусі зарэгістравана 260 060 чалавек са станоўчым вынікам тэста на COVID-19.


Прырост за суткі склаў 561 выпадак.

248 064 чалавекі больш не хварэюць. За суткі выздаравеў 361 пацыент.

Усяго праведзена 4 593 784 тэсты на каранавірус.

Памер 1 801 пацыент з шэрагам хранічных хвароб з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.


Пра новы тып каранавіруса 2019-nCoV стала вядома ў канцы снежня 2019 года, калі кітайскія ўлады паведамілі пра выбух пнеўманіі невядомага паходжання ў горадзе Ухань.

Сусветная арганізацыя аховы здароўя 11 сакавіка абвясціла ўспышку новай каранавіруснай інфекцыі COVID-19 пандэміяй.

Па апошніх дадзеных універсітэта Джонса Хопкінса, колькасць заражаных у свеце — больш за 107 млн чалавек, пры гэтым больш за 2,3 млн чалавек памерлі. Лідарамі па колькасці пацверджаных выпадкаў застаюцца ЗША — больш за 27 млн заражаных, Індыя — больш за 10,8 млн, Бразілія — больш за 9,5 млн.

У Беларусі першы завазны выпадак каранавіруса быў зарэгістраваны 27 лютага ў іранскага студэнта БНТУ.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.