Вы тут

«Мінсктранс» у першай палове 2021 года папоўніць парк на 150 тралейбусаў і 280 аўтобусаў


Дзяржаўнае прадпрыемства «Мінсктранс» у першай палове 2021 года плануе папоўніць вытворчую базу на 150 тралейбусаў і 280 аўтобусаў, паведаміла БЕЛТА прэс-сакратар прадпрыемства Алена Грамыка.


«Рухомы склад абнаўляем перыядычна. Стараемся надаваць увагу павышэнню якасці і бяспекі рэгулярных пасажырскіх перавозак, таму набываем сучасны, камфартабельны і экалагічны транспарт, — распавяла Алена Грамыка. — Такім чынам, у першай палове 2021 года Мінскі аўтамабільны завод вырабіць для прадпрыемства 135 аўтобусаў МАЗ 203016 / 203015, 40 аўтобусаў МАЗ 203116/203115, 100 аўтобусаў МАЗ 215069 і 5 аўтобусаў МАЗ 216.066 вялікай умяшчальнасці, а таксама 75 тралейбусаў МАЗ 203Т70 з павялічаным аўтаномным ходам. Акрамя гэтага, 75 тралейбусаў з павялічаным аўтаномным ходам да 15 км прадпрыемству паставіць «Белкамунмаш».

Таксама ў маі прадпрыемства «Мінсктранс» плануе атрымаць ад МАЗа рухомы састаў трэцяга пакалення: 4 нізкападлогавыя аўтобусы МАЗ 303065 вялікай умяшчальнасці і 4 электробусы мадэлі 303Е10 з запасам аўтаномнага ходу каля 150 км.

З пачатку 2021 года дзяржаўнае прадпрыемства «Мінсктранс» папоўніла парк на 7 электробусаў мадэлі Е321, а таксама на 4 аўтобусы МАЗ 203016 і 1 аўтобус мадэлі МАЗ 203015.

«Электробусы абсталяваны кандыцыянерамі ў пасажырскім салоне, кнопкамі адраснага адкрыцця дзвярэй на прыпыначных пунктах па патрабаванні пасажыраў, разеткамі USB для зарадкі гаджатаў пасажыраў, адмысловымі месцамі для інвалідаў у крэслах-калясках. Аўтобусы маюць аналагічныя характарыстыкі за выключэннем кнопак адраснага адкрыцця дзвярэй», — распавяла Алена Грамыка.

На 1 лютага вытворчая база «Мінсктранса» ўключала ў сябе 1433 аўтобусы, 753 тралейбусы, 89 электробусаў і 137 трамваяў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».