Вы тут

Што трэба паспець зрабіць да пасеву насення на расаду?


Для вырошчвання здаровых сеянцаў неабходныя не толькі якасныя насенны матэрыял і глеба, належны догляд за імі, але і дастатковае асвятленне. Таксама трэба паклапаціцца аб прафілактыцы пашкоджання раслін шкоднікамі і адпаведным месцы для размяшчэння расады ў памяшканні.


Прафілактыка з'яўлення павуціннага кляшча на расадзе

Часцей за ўсё расаду вырошчваюць на падаконніку, дзе да гэтага часу знаходзіліся гаршкі з пакаёвымі раслінамі. Вялікая верагоднасць, што ва ўмовах высокай тэмпературы і сухога паветра тут прысутнічаюць павуцінныя кляшчы.

Першых прыкмет прысутнасці гэтага небяспечнага шкодніка можна адразу і не заўважыць, і тады ён спакойна паселіцца на свежых усходах. Змагацца з кляшчом на расадзе значна цяжэй, чым на дарослых раслінах. Яна часцей за ўсё гіне ад актыўнасці гэтага шкодніка, а калі нават выжыве, то будзе аслабленая і кволая. Таму трэба рэгулярна аглядаць пакаёвыя расліны. Калі на іх лісці з'явіліся падазроныя белыя плямы і павуцінкі, варта адразу прымаць меры. Аднак у кватэры выкарыстоўваць многія прэпараты нельга, таму ўжывайце народныя сродкі або біяпрэпараты.

Для пачатку можна апрацаваць лісты растворам гаспадарчага мыла: буйныя — намыліць, а дробныя — апырскаць. У такім выглядзе трэба пакінуць расліну на 3–4 гадзіны, а затым змыць пену і змясціць кветку на суткі ў поліэтыленавы пакет. Падвышаная вільготнасць і мыльная плёнка знішчаць невялікую калонію кляшчоў. Калі ж гэты сродак не дапамог, апрацуйце дазволеным для прымянення ў памяшканні прэпаратам. Пры неабходнасці праз тыдзень апрацоўку паўтарыце.

Калі ўжо былі праблемы са згаданым шкоднікам, а цяпер няма прыкмет яго прысутнасці, гэта не значыць, што ён не з'явіцца зноў. Павуцінны клешч можа хавацца пад падаконнікам або плінтусамі. Таму перад пасевам насення апрацуйце гэтыя паверхні растворам «Фітаверма» (2 мл на 1 л вады).

Падрыхтоўка стэлажоў для расады

Для скрынь з расадай неабходна шмат месца. І падаконнікаў можа быць недастаткова. На дапамогу тут прыйдуць стэлажы, на паліцах якіх атрымаецца размясціць значна больш кантэйнераў. Гэтыя канструкцыі бываюць падлогавыя і для размяшчэння на падаконніку. Першыя ўніверсальныя, іх можна выкарыстоўваць у любым памяшканні, у той час як другія больш падыдуць для паўднёвых вокнаў. У падлогавых стэлажоў ёсць і яшчэ адна бясспрэчная перавага перад аконнымі: у іх можа быць любая колькасць паліц. Этажэркі ж на падаконніку абмежаваныя ў памерах, звычайна на іх не больш за чатыры паліцы.

Стэлажы можна набыць або зрабіць самім. Для іх падыдзе практычна любы матэрыял, які ёсць пад рукой: драўляныя рэйкі, пластыкавыя трубы, металічныя лісты, аргшкло і да т. п. Стэлаж павінен быць трывалы і ўстойлівы да вільгаці, мець эстэтычны выгляд і лёгкі доступ для догляду за раслінамі. Расадзе на такіх паліцах павінна быць камфортна. У стэлажах, асабліва падлогавых, варта ўстанавіць падсветку, бо зімовы дзень кароткі, а расліны маюць патрэбу ў святле.

Мантаж падсветкі

Падсвечваць расаду можна як набытымі фіталямпамі, так і самастойна зманціраванымі свяцільнікамі з натрыевымі, святлодыёднымі або люмінесцэнтнымі лямпамі. Звычайныя лямпы напальвання для падсвечавання расады не падыходзяць, бо ў іх няма неабходнага раслінам спектра свячэння, а цяпло, якое выдзяляецца, можа быць залішнім.

Пры выбары свяцільніка з дроселем трэба ўлічваць моцны нагрэў гэтай прылады і паліцы над ім, таму паміж асвятляльным прыборам і паліцай робяць зазор у 4—6 см. Пазбавіць ад праблем з нагрэвам свяцільнік з электронным баластам.

Для фотасінтэзу раслінам патрэбен поўны спектр святла, які прысутнічае ў сонечных промнях. Так, пад уздзеяннем чырвона-аранжавага святла хутчэй прарастае насенне, а павелічэнню росту клетак і з'яўленню моцных парасткаў спрыяе фіялетава-сіняе святло.

Каб асвятліць паліцу шырынёй 0,5 м і даўжынёй 1,4 м, досыць устанавіць па лямпе «цёплага» і «халоднага» спектра магутнасцю 36 Вт. Лепш за ўсё папаўняюць недахоп сонечнага святла фіта- і святлодыёдныя лямпы. Размяшчаць іх трэба, кіруючыся рэкамендацыямі вытворцы, але не бліжэй чым за 10 см ад раслін. Для большага эфекту ўстанаўліваюць святлоадбівальныя экраны па баках і ззаду скрынь з расадай.

У далейшым, зыходзячы з патрэб раслін, важна не забывацца рэгуляваць інтэнсіўнасць асвятлення, павялічваючы або памяншаючы адлегласць паміж лямпай і расадай.

Вядучая рубрыкі Ірына Тамковіч. Тэл. 8 (017) 287-18-15

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Даведаліся, колькі каштуе букет на 8 Сакавіка

Даведаліся, колькі каштуе букет на 8 Сакавіка

Ці прынята ў нас дарыць «мільён алых руж» каханай?

Грамадства

Чым прыцягвае чытачоў часопіс «Алеся»?

Чым прыцягвае чытачоў часопіс «Алеся»?

Размова з галоўным рэдактарам Ларысай Ракоўскай.

Грамадства

Анатомія мезальянсу. Чаму няроўныя шлюбы былі, ёсць, будуць?

Анатомія мезальянсу. Чаму няроўныя шлюбы былі, ёсць, будуць?

Любоўных гісторый, якія прыцягваюць павышаную ўвагу грамадства, нямала.

У свеце

Каменданцкія часы. Чым падаграецца глабальная пратэсная хваля?

Каменданцкія часы. Чым падаграецца глабальная пратэсная хваля?

Людзі стаміліся ад лакдаўну і беспрацоўя і выходзяць на пратэсты, а надзея перамагчы пандэмію ўсеагульнай вакцынацыяй, падобна, растае на вачах: прэпараты па-ранейшаму недаступныя ўсім ахвотным і ў найбліжэйшы час сітуацыя наўрад ці зменіцца.