Вы тут

За год мінскія эколагі аштрафавалі парушальнікаў больш чым на 101 тыс. рублёў


Па выніках праведзеных кантрольных мерапрыемстваў у 2020 г. да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 393 вінаватых асобы на суму звыш 101 тыс. руб. Як перадае агенцтва «Мінск-Навіны», пра гэта паведаміў на выніковай калегіі Мінскага гарадскога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя яго старшыня Сцяпан Дубніцкі.


У 2019 г. эколагі прыцягнулі да адказнасці 478 парушальнікаў, сумарна ім давялося заплаціць каля 127,3 тыс. руб.

— Тэматыка адміністрацыйных спраў па дапушчаных правапарушэннях наступная. Найбольшы працэнт (69,5%) займаюць парушэнні ў галіне абыходжання з адходамі (у 2019 годзе гэты паказчык быў роўны 74,6%). Парушэнні ў галіне атмасфернага паветра і азонавага пласта склалі 11,4% (у 2019 годзе гэты паказчык быў роўны 12,3%). У галіне аховы і выкарыстання водных рэсурсаў працэнт парушэнняў за 2020 год склаў 2% (за 2019-ы — 2,5%), у галіне аховы жывёльнага і расліннага свету — 6,4 і 4,4% адпаведна, — сказаў Сцяпан Дубніцкі.

Ён дадаў, што за невыкананне выдадзеных прадпісанняў прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці за 2% (у 2019 годзе — 1,7%), за парушэнні ў сферы выкарыстання і аховы зямель і нетраў працэнт прыцягнення практычна не змяніўся — 0,3%, у 2019 годзе — 0,4%.

Прэв’ю: gorzavod.ru

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.