«Роднае — народнае». Пачатак рэспубліканскай патрыятычнай акцыі пад такой назвай быў дадзены падчас адкрытага анлайн-дыялогу БРСМ «Адзінства. Развіццё. Незалежнасць», які прайшоў напярэдадні Усебеларускага народнага сходу.
Акцыя скіравана на папулярызацыю дзяржаўных сімвалаў Беларусі. «Сёлета БРСМ будзе рэалізаваны шэраг новых праектаў. Адзін з іх — «Роднае — народнае», у рамках якога мы таксама прапануем стварыць «Летапіс Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь». Усе перамогі і дасягненні за 26 гадоў незалежнасці адбыліся пад нашым дзяржсцягам. І мы ўжо цяпер вядзём распрацоўку электроннага рэсурсу, дзе будуць адлюстраваны асноўныя вехі і дасягненні нашай незалежнай суверэннай Беларусі. Хочацца, каб у кожнага ў доме быў дзяржаўны сцяг. Безумоўна, кожны грамадзянін Беларусі павінен паважаць і ведаць на памяць гімн сваёй краіны. Гэта вельмі важна. Нашы дзяржаўныя сімвалы — герб, сцяг, гімн — заўсёды ў нас у сэрцы. І мы будзем актыўна папулярызаваць іх маладзёжнай сучаснай мовай», — падзяліўся першы сакратар Цэнтральнага камітэта БРСМ, член Савета Рэспублікі Дзмітрый Варанюк.
Сімвалічным стартам акцыі стала сумеснае выкананне ўдзельнікамі анлайн-дыялогу дзяржаўнага гімна і ўручэнне кожнаму дэлегату на Усебеларускі народны сход ад БРСМ Дзяржаўнага сцяга Беларусі.
Сяргей СТАРЫНАЎ
У савецкія часы гандаль прапаноўваў пакупніку абмежаваны асартымент хлебабулачных вырабаў. У 1980-я нават у буйных крамах было ўсяго 3-4 найменні хлеба.
Прадстаўніцам прыгожага полу заўсёды хочацца нешта змяніць у сваёй знешнасці. І часам жанчыны рашаюцца на кардынальныя крокі.
Яна ўпэўнена сябе адчувае і ў нацыянальным строі, калі робіць цеста для вясельнага каравая, і ў блакітным футры Снягуркі, калі праводзіць ранішнік для дзетак, і ў шыкоўнай сукенцы пэўнай эпохі, калі выконвае аўтэнтычныя беларускія спевы пад гукі старажытных музычных інструментаў.
Культура выканання работ падчас капрамонту ў Беларусі кульгае, а тэхналогія — парушаецца, сведчаць спецыялісты Дзяржбуднагляда.