Вы тут

Дзве фуры з кантрабандай затрымалі на беларуска-літоўскай мяжы


Дзве фуры, якія накіроўваюцца з Беларусі ў Калінінград праз Літву, затрымалі на беларуска-літоўскай мяжы. У грузавіках былі кантрабандныя цыгарэты, паведамляе літоўская мытня.


5 лютага фуру з цыгарэтамі затрымалі ў пункце пропуску «Лаварышкес» (з беларускага боку «Катлоўка»). Паводле дакументаў, у аўто перавозілі гіпсавую тынкоўку і мінеральную вату, аднак ужо пры першапачатковым аглядзе транспартнага сродку літоўскія мытнікі выявілі, што будматэрыялы — толькі прыкрыццё кантрабанды. Скрынкі з цыгарэтамі знайшлі за фальшывай панэллю з ДСП, у кабіне машыны і ў дадатковым багажніку пад паўпрычэпам. Усяго было знойдзена і канфіскавана 255 тыс. пачак цыгарэт марак Fest, Minsk і NZ Gold.

На наступны дзень, 6 лютага, аналагічную знаходку ў адной з фур, якія рухаліся таксама з Беларусі ў Калінінград, выявілі мытнікі ў пункце пропуску «Мядзінінкай» (з беларускага боку «Каменны лог»). Замест прадуктаў харчавання, якія былі пазначаны ў накладных, у аўто былі знойдзеныя 400 тыс. пачак цыгарэт маркі Fest.

Кошт двух партый кантрабандных цыгарэт літоўскія мытнікі ацанілі ў 2,2 млн еўра. Затрыманы на «Лаварышкес» дальнабойшчык, грамадзянін Расіі, быў вызвалены з-пад варты пад падпіску аб нявыездзе. Беларус, затрыманы ў пункце пропуску «Мядзінінкай», рашэннем Вільнюскага раённага суда арыштаваны на адзін месяц.

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.