Вы тут

Усебеларускі народны сход — у прамым эфіры


Галоўнай падзеяй у эфіры тэлеканалаў медыяхолдынга «Беларусь 1» і «Беларусь 24», а таксама тэлеканалаў «АНТ» і «СТБ» 11 і 12 лютага стане трансляцыя VI Усебеларускага народнага сходу — маштабнага сацыяльна-эканамічнага форуму, на якім будзе вызначаны курс развіцця нашай дзяржавы на бліжэйшыя пяць гадоў. Журналісты і здымачныя групы Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі правядуць гэтыя дні разам з пачэснымі дэлегатамі і гасцямі форуму, як у Палацы Рэспублікі, так і на Макаёнка, 9.


Ужо заўтра, 11 лютага, у эфіры «Беларусь 1» і міжнароднага спадарожнікавага «Беларусь 24» з 9 гадзін раніцы і да 22 гадзін вечара ў рэжыме жывога вяшчання з трох тэлестудый журналісты АТН прадставяць аўдыторыі поўную карціну першага дня Сходу. Будзе працаваць вялікі інфармацыйны канал. У прамым эфіры з першых вуснаў прагучаць меркаванні, прапановы і планы аўтарытэтных прадстаўнікоў працоўных калектываў, галін улады, моладзі, працаўнікоў культуры і навукі, прамысловасці і сельскай гаспадаркі па далейшым удасканаленні розных сфер жыцця краіны і грамадства. У 11.00 і ў 14.30 у эфіры каналаў Белтэлерадыёкампаніі будуць весціся прамыя трансляцыі з Палаца Рэспублікі, а па завершанні першага дня форума ў 22.00 гледачоў чакае канцэрт майстроў мастацтва з удзелам артыстаў беларускай эстрады. 

Што да 12 лютага, то для аўдыторыі тэлеканалаў з 9 гадзін раніцы ў рэжыме рэальнага часу працягне працу інфармацыйны канал, які пакажа ўсе падзеі другога дня форуму. У 10.00 — прамая трансляцыя з Палаца Рэспублікі, а вечарам у студыі медыяхолдынга з удзелам запрошаных экспертаў і аналітыкаў пройдзе абмеркаванне і падвядзенне галоўных вынікаў VI Усебеларускага народнага сходу.

Таксама адзначым, аператыўную і цікавую інфармацыю пра падрыхтоўку і правядзенне форуму можна знайсці на афіцыйным сайце і тэлеграм-канале VI Усебеларускага народнага сходу і на афіцыйным тэлеграм-канале АТН «ATN NEWS». 

Алена ДРАПКО

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.