Вы тут

Аўтарскае бачанне Міхася Пазнякова. Штрыхі да партрэта літаратара і мовазнаўца


Нядаўна Міхаіл Паўлавіч Пазнякоў адзначыў чарговы юбілей. Чалавек, які падпісвае свае творы як Міхась Пазнякоў, — добра вядомы ў нашай краіне і за яе межамі таленавіты літаратар, перакладчык, крытык, мовазнаўца.


Міхась Пазнякоў

Карані Міхася Пазнякова — у вёсцы Заброддзе Быхаўскага раёна, дзе ён нарадзіўся. З поспехам закончыў Глухскую сярэднюю школу. Старшакласнікам зрабіў першыя крокі ў  паэтычнай творчасці. Ужо тады яму прадказвалі будучыню пісьменніка. У той час яго заўважыў вядомы літаратар Адам Русак, які прыязджаў на Магілёўшчыну.

А пачынаўся шлях у паэзію з лёгкай рукі настаўніцы рускай мовы і літаратуры Розы Сямёнаўны Нікіфаравай. Аднойчы яна прапанавала шасцікласнікам напісаць верш. Лепей за ўсіх атрымалася ў Мішы Пазнякова. Пасля ён прыносіў настаўніцы ўсё новыя і  новыя. Роза Сямёнаўна вельмі ўзрадавалася, калі ўбачыла спробу пяра свайго вучня на рускай мове ў раённай газеце. А першы твор на беларускай мове ўбачыць свет праз дзесяць гадоў у газеце «Беларускі ўніверсітэт»: Міхась Паўлавіч тады быў студэнтамзавочнікам філалагічнага факультэта Белдзяржуніверсітэта і  адначасова настаўнічаў у Кукараўскай няпоўнай сярэдняй школе Бярэзінскага раёна. З  1977 года пачаў працаваць настаўнікам беларускай мовы і літаратуры ў СШ № 26 горада Мінска.

Праз год перайшоў у Інстытут мовазнаўства Акадэміі навук БССР. Тры гады працаваў пад непасрэдным кіраўніцтвам выдатнага майстра слова і мовазнаўца Кандрата Крапівы. Калі будучы пісьменнік уладкоўваўся ў гэтую ўстанову, там распрацоўваліся «Русско-белорусский словарь» і  «Беларуска-рускі слоўнік». Кожны ў двух тамах. Навуковы рэдактар абодвух слоўнікаў Кандрат Крапіва пастаянна даваў зразумець, што ён тут зусім не вясельны генерал. Класік беларускай літаратуры чарговы раз паказаў сябе генератарам ідэй, таленавітым кіраўніком аўтарскага калектыву. Усё гэта добра адчуваў памочнік навуковага рэдактара, член аўтарскага калектыву Міхась Пазнякоў, у якога быў шанс прайсці мовазнаўчую школу віцэпрэзідэнта АН БССР Кандрата Крапівы. І гэты шанс ён выкарыстаў.

Нягледзячы на тое, што творца пакінуў Інстытут мовазнаўства 40 гадоў таму, час ад часу ён звяртаўся да лінгвістыкі. Прывядзём толькі два факты. У 1988 годзе ўбачыў свет вялікі «Слоўнік эпітэтаў беларускай літаратурнай мовы». Распрацоўшчыкам выдання стаў Міхась Пазнякоў. З сярэдзіны 1980-х да 2010-х гадоў на старонках аўтарытэтных часопісаў можна знайсці яго змястоўныя артыкулы, дзе ставіліся вострыя праблемы айчыннага мовазнаўства.

Наступнае месца працы — Літаратурны музей М. Багдановіча. Міхась Пазнякоў некалькі гадоў узначальваў гэтую ўстанову. Затым была рэдакцыйная праца ў розных выдавецкіх структурах. Яна доўжылася чвэрць стагоддзя. Апошнія 12 гадоў Міхась Паўлавіч — сакратар праўлення  Саюза пісьменнікаў Беларусі, старшыня Мінскага гарадскога аддзялення творчай суполкі.

Вось ужо звыш 40 гадоў рэгулярна выходзяць у свет яго публікацыі. Можна назваць больш як 300 выданняў, зборнікаў, дзе яны былі змешчаны. А яшчэ Міхась Пазнякоў — аўтар амаль 60 кніг прозы і паэзіі. Шмат твораў пісьменніка перакладзена на 18 моў свету. Яго вершы вывучаюць у  школе, з імі знаёмяцца нават у дзіцячых садах.

У творчасці Міхася Пазнякова глыбока адчуваецца любоў да сваёй краіны. Літаратар зрабіў значны ўнёсак у фарміраванне культуры гістарычнай памяці. Праз мноства сюжэтных ліній паказаў, што аб’ядноўвала беларусаў з  іншымі ўсходнеславянскімі народамі ў гістарычнай рэтраспектыве. Пазіцыю беларусаў ён асэнсоўвае ў ракурсе таго, што адбываецца ў свеце цяпер (гэта і нарастанне пагроз з боку міжнароднага тэрарызму, і абвастрэнне экалагічных праблем, і  каранавірусная пандэмія), узнімае пытанне пра неабходнасць народнага адзінства, фармулюе аўтарскае бачанне аптымальнай мадэлі соцыуму. На думку Міхася Пазнякова, тут не павінны выносіцца за дужкі сацыяльная справядлівасць, фундаментальныя духоўныя каштоўнасці.

Кнігі для школьнікаў накіраваны на выхаванне кемлівасці, назіральнасці, чуйнасці да роднай мовы. Вершы, лічылкі, калыханкі, небыліцы, смяшынкі, скорагаворкі, загадкі напісаны такім чынам, каб зачапіць малых. Пры гэтым улічваецца існаванне дзвюх дзяржаўных моў у Беларусі. Яскравае пацвярджэнне таму  — загадкі пра беларуска-рускія амонімы.

Значная частка з напісанага адносіцца да інтымнай лірыкі. Перад намі — гімн Каханню, Жанчыне, непарыўна звязаным з імі імгненням жыцця.

Аўтар закранае вострыя пытанні адказнасці літаратара перад народам, сваёй дзяржавай. Фармулююцца і пажаданні наконт ролі паэтаў і пісьменнікаў у пашырэнні сферы распаўсюджвання беларускай мовы.

Міхась Пазнякоў выступае майстрам гумарыстычных твораў. У анатацыі да выдання «Усім па сакрэту…: кніга гумару» чытаем: «Праз цёплую, дасціплую ўсмешку або вострую кпіну аўтар звяртае ўвагу на пэўныя недарэчнасці або заганы як у творчасці, так і ўвогуле ў нашым жыцці».

Міхась Паўлавіч усхваляе ў сваёй творчасці малую радзіму. Кранаюць душу радкі з верша «Добры дзень, радзіма!»:

Выйду ранкам з хаты

І пакрочу ў гай,

Дзе з-за ціхіх шатаў

Ззяе неба край.

Расхіну ў лагчыне

Туманоў кудзель

І адчую сініх

Незабудак хмель.

Чуйны, летуценны,

Між бяроз густых

Новы дзень сустрэну —

Звонкі, залаты.

З сонцам за плячыма

Павярну назад.

Добры дзень, радзіма!

Як табе я рад!

Зрошаны па грудзі,

Звонкі ўвесь ад рос,

Клікну светла: людзі,

Сонца вам прынёс!

А вось і яшчэ радкі — пра родную старонку:

У Заброддзі пеняцца прысады,

I над Грэзай кружаць журавы.

Я ляцець туды ўсё болей рады —

У радзімы край свой баравы.

Юбіляр вядомы плённай пе­ ракладчыцкай дзейнасцю. Ён перастварыў на родную мову творы прадстаўнікоў англійскай, дацкай, ня­ мецкай, рускай, узбекскай, украінскай і шведскай літаратур. У перакладчыц­ кую скарбонку Міхася Паўлавіча ўва­ ходзяць таксама афганскія і кітайскія народныя казкі. За выдатныя пераклады сучаснай украінскай паэзіі на беларускую мову абраны акадэмікам Міжнароднай літаратурна-мастацкай акадэміі Украіны, мае ўзнагароды ад гэтай установы.

Міхась Пазнякоў у Мемарыяльнай зале Дома літаратара

Расійскія калегі высока ацэньваюць яго пераклады твораў беларускіх літаАўтарскае бачанне Міхася Пазнякова Штрыхі да партрэта літаратара і мовазнаўца Міхась Пазнякоў. Нядаўна Міхаіл Паўлавіч Пазнякоў адзначыў чарговы юбілей. Чалавек, які падпісвае свае творы як Міхась Пазнякоў, — добра вядомы ў нашай краіне і за яе межамі таленавіты літаратар, перакладчык, крытык, мовазнаўца. ратараў на мову Аляксандра Пушкіна, Льва Талстога, Івана Тургенева. Тым самым рускамоўныя чытачы атрымалі магчымасць ацаніць Янку Сіпакова, Івана Пташнікава, Васіля Ткачова, Уладзіміра Гніламёдава, Паўла Саковіча, Казіміра Камейшу. Варта згадаць пра тое, што Міхась Паўлавіч з’яўляецца членам прэзідыума праўлення Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі.

Штогод ладзіцца шмат сустрэч старшыні Мінскага гарадскога аддзялення СПБ з маленькімі чытачамі. Творца мае ўласную Школу маладога паэта, куды набірае здольную моладзь. Рэгулярна праводзіць гарадскія паэтычныя чытанні. Стварыў і ўзначальвае Мінскі гарадскі тэатр паэзіі.

Нярэдка даводзілася чуць песні, дзе аўтар слоў — Міхась Пазнякоў. Музыку пісалі кампазітары Леанід Захлеўны, Пятро Яроменка, Георгій Ермачэнкаў, Уладзімір Карызнамалодшы, Мікалай Літвін, Вячаслаў Кузняцоў.

Наш таленавіты суайчыннік лаўрэат самых розных прэмій. Тройчы атрымліваў Рэспубліканскую літаратурную прэмію «Лепшая кніга года», двойчы — прэмію міністра абароны Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры і мастацтва, Літаратурную прэмію імя Петруся Броўкі ў галіне дзіцячай літаратуры, Літаратурную прэмію імя Янкі Маўра, Літаратурную прэмію імя Васіля Віткі, прэмію Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, Нацыянальную літаратурную прэмію ў намінацыі «Найлепшы твор дзіцячай літаратуры». Юбіляр узнагароджаны медалём Францыска Скарыны.

Міхась Паўлавіч — асоба, якая сябе стварыла сама. Стартавыя ўмовы былі няпростыя. З’явіўся на свет у сям’і, дзе было 11 дзяцей. Не так даўно адгрымела вайна, і яе ўплыў на развіццё народнай гаспадаркі, дабрабыт людзей адчуваўся яшчэ доўга. Аднак усё вырашылі мэтанакіраванасць, працаздольнасць, прыродная інтуіцыя, пастаянная праца над сабой.

Дарэчы, у Нацыянальнай бібліятэцы Рэспублікі Беларусь працуе выстаўка «Мне трэба ўсё адчуць душой...», прымеркаваная да 70-годдзя Міхася Пазнякова, якую можна наведаць да 22 лютага.

Міхаіл СТРАЛЕЦ

Фота Кастуся ДРОБАВА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Літоўцы раскручваюць крывавую хвалю гвалту

Літоўцы раскручваюць крывавую хвалю гвалту

З беларуска-літоўскай граніцы працягваюць паступаць весткі, ад якіх проста кроў стыне ў жылах. 

Грамадства

Ва ўстановах адукацыі чакаюць сваіх абітурыентаў

Ва ўстановах адукацыі чакаюць сваіх абітурыентаў

Вызначыцца з выбарам прафесіі і месцам навучання можна да 7 жніўня ўключна.

Спорт

«Максім сказаў і зрабіў». Бацькі і трэнеры пра алімпійскі поспех Максіма Недасекава

«Максім сказаў і зрабіў». Бацькі і трэнеры пра алімпійскі поспех Максіма Недасекава

У сераду ў Мінск вярнуўся бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў у скачках у вышыню Максім Недасекаў.

Грамадства

Рэгістрацыйныя карткі для таксістаў

Рэгістрацыйныя карткі для таксістаў

А яшчэ нармальны рабочы дзень, адпачынак і права на «бальнічны»...