Адпаведнае пагадненне аб супрацоўніцтве падпісалі прарэктар па навуковай рабоце БДУ Васіль Сафонаў і генеральны дырэктар бізнес-інкубатара «Маладзёжная сацыяльная служба» Алена Пліс. Дакумент пашырае магчымасці студэнтаў і супрацоўнікаў БДУ ў рэалізацыі іх прадпрымальніцкіх ініцыятыў.
На стартавым этапе ўсе бізнес-праекты БДУ праходзяць экспертную ацэнку ў Стартап-цэнтры ўніверсітэта. Тут аўтары ідэй атрымліваюць інфармацыю аб яе актуальнасці на спажывецкім рынку і падтрымку ў складанні бізнес-плана і рэгістрацыі прадукту.
Бізнес-інкубатар дазволіць паскорыць камерцыялізацыю перспектыўных ініцыятыў. На працягу трох гадоў прадпрымальнікам-пачаткоўцам будзе аказаны шэраг паслуг, які ўключае льготную арэнду офіса, юрыдычную, бухгалтарскую, кансультацыйную дапамогу ў прыцягненні інвестараў.
Таксама дакумент прадугледжвае правядзенне сумесных прэзентацый, форумаў, лекцый, канферэнцый, сустрэч з прадстаўнікамі бізнес-супольнасці, рэалізацыю сумесных праектаў па падтрымцы і развіцці прадпрымальніцтва.
У БДУ надаецца вялікая ўвага развіццю прадпрымальніцкіх ідэй моладзі. З гэтай мэтай у 2019 годзе быў створаны Стартап-цэнтр, рэгулярна праводзяцца стартап-конкурсы, хакатоны і форумы: «ІNNSTART BSU», «Startup Heart», «HACKATHON: FROM ІPT TO ІPO» і іншыя. Пры падтрымцы Навукова-тэхналагічнага парка «Унітэхпрам БДУ» ўжо выраблена першая партыя інтэлектуальных упрыгожанняў, распрацаваных студэнтамі факультэта радыёфізікі і камп'ютарных тэхналогій. На гэтым факультэце функцыянуе таксама створаны яго студэнтамі дызайнерскі праграмуемы экран «LED SquaresBoard».
Надзея НІКАЛАЕВА
Асабісты погляд на тыя каштоўнасці, без якіх немагчыма паўнавартаснае жыццё жанчыны, незалежна ад узросту і статусу.
Традыцыя цягнецца больш за 20 гадоў.
ДЗЕВА. На гэтым тыдні вас чакаюць прыемныя сустрэчы і зносіны з цікавымі людзьмі.