Вы тут

Прапановы на ўзроўні Асноўнага Закона


Дзяніс Дук узначальвае вядучую ВНУ вобласці па падрыхтоўцы педагагічных кадраў — Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. Куляшова. Ён — адзін з аўтарытэтных археолагаў Беларусі, доктар гістарычных навук, прафесар, уладальнік медаля Францыска Скарыны. Вучоны развівае навуку, вядзе актыўную грамадскую дзейнасць, каардынуе выхаваўчы працэс. На сходзе ён будзе прадстаўляць не толькі свой універсітэт, а і ўсіх тых ініцыятыўных людзей рэгіёна, якія выказаліся за ўдасканаленне Канстытуцыі — асноўнага беларускага закона.


Дэлегат з'яўляецца адным з каардынатараў пляцоўкі па пытаннях канстытуцыйнага рэфармавання і партыйнага будаўніцтва. Адкрыты дыялог, дзе абмяркоўваліся главы і раздзелы Асноўнага Закона Беларусі, адбыўся на базе ўніверсітэта імя Куляшова. У дыялогу ўзялі ўдзел прадстаўнікі судовай і пракурорскай сістэмы, юстыцыі, палітычных партый і арганізацый, вучоныя ўніверсітэтаў вобласці, жыхары рэгіёна. Яны шмат гаварылі пра неабходнасць удасканалення беларускай прававой сістэмы. Іх прапановы былі зацверджаны ў рэзалюцыі Магілёўскага аблвыканкама.

— Ад Усебеларускага народнага сходу я чакаю, што будуць прыняты прынцыповыя для рэфармавання нашага Асноўнага Закона змяненні, — адзначыў Дзяніс Дук. — Мы вынеслі некалькі прапаноў і чакаем, што пасля шырокага абмеркавання яны будуць вынесены на ўсенародны рэферэндум. Гэта, напрыклад, стварэнне інстытута ўпаўнаважанага па правах чалавека, удасканаленне выбарчай сістэмы, змена механізмаў фарміравання цэнтральнай камісіі па выбарах, мараторый на прымяненне смяротнага пакарання і іншыя падыходы, у тым ліку замацаванне статусу Усебеларускага народнага сходу. Спадзяюся, што наша работа не прайшла марна і тыя прапановы, якія мы вынеслі, будуць пачуты.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.