Вы тут

Варта забяспечваць стабільнасць


Старшыня Мінскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза хімічнай, горнай і нафтавай галін прамысловасці Дзмітрый Швайба нарадзіўся ў невялікім шахцёрскім гарадку на Урале. Пераехаў у Беларусь, якая стала для яго другой радзімай. Займаецца навуковай работай. Яго абралі дэлегатам Усебеларускага народнага сходу. Аб тым, што хацеў бы агучыць з трыбуны форуму, ён расказаў «Звяздзе».


— Сёння трэба гаварыць пра работу рэальнага сектара эканомікі, які можа забяспечваць сацыяльна-эканамічны прагрэс, — лічыць Дзмітрый Швайба. — Любы чалавек успрымае сваё існаванне праз асабісты эканамічны дабрабыт. У яго просты пасыл, патрабаванне да дзяржавы, каб жыццё пастаянна хоць крыху паляпшалася. І зразумела, калі матэрыяльнае становішча ўмацоўваецца, ён зможа пашырыць свой індывідуальны спажывецкі кошык. А гэта азначае працяг эканамічных дасягненняў краіны. Таму, канешне, іду на Усебеларускі народны сход з чаканнем, што там будзе агучана праграма развіцця нашай краіны на будучую пяцігодку. Натуральна, што мы павінны ставіць задачы ўстойлівага развіцця і варыянты іх рашэння. Проста іншага не дадзена. Наша краіна ў найбліжэйшай перспектыве павінна развівацца ўстойліва. І адсюль мы атрымаем падмурак грамадства і грамадзянскай згоды ў краіне.

На прадпрыемствах, дзе створаны нашы прафсаюзныя арганізацыі, у людзей ёсць магчымасць працаваць, зарабляць, павышаць сваю кваліфікацыю, развівацца. І ў гэтых суб'ектаў гаспадарання ёсць перспектыва. І не толькі ў іх, паколькі апошнія ствараюць вялікую колькасць рабочых месцаў вакол сваёй сферы. Але такіх пунктаў росту павінна быць больш, што, канешне, задача дзяржавы. І найперш, наколькі я разумею, у невялікіх населеных пунктах. Гэта, на мой погляд, адно з ключавых пытанняў праграмы. Свет імкліва мяняецца, і не работа мігрыруе за чалавекам, а, наадварот, чалавек едзе па работу. Павелічэнне колькасці рабочых месцаў у невялікіх пасёлках — гэта забеспячэнне сацыяльнай інфраструктуры: дарогі, дзіцячыя садкі, паліклінікі. І мы павінны дакладна ўсведамляць, што павінны зрабіць тое адназначна. На мой погляд, трэба вельмі сур'ёзна перагледзець канцэпцыю нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь. Ёсць паняцці эканамічнай і сацыяльнай бяспекі. І яны былі раздзелены на заканадаўчым узроўні, аднак іх неабходна не толькі зблізіць, але і аб'яднаць з тым, каб выйсці на разуменне сацыяльна-эканамічнай бяспекі. У новым інфармацыйным полі паскорыўся абмен інфармацыяй, ён стаў больш просты і даступны. У кожнага ў кішэні, так бы мовіць, «Вялікая савецкая энцыклапедыя» — айфоны, смартфоны. Таму нам нельга быць няшчырымі ў адносінах да людзей, разлічваць на недастатковую іх інфармаванасць. Нам варта падыходзіць да кожнага з адкрытым сэрцам, зразумелым тлумачэннем. І тады цябе пачуюць, табе павераць. Разам з тым у кожнага ёсць магчымасць праверыць звесткі. Таму неабходнасць аб'яднання сацыяльнай і эканамічнай бяспекі відавочная. Гэта не значыць, што трэба рашыць пытанне менавіта цяпер. Але неабходна набліжацца да таго, каб зрабіць гэта на нацыянальным узроўні, а затым у дадзенай частцы «падцягваць» рэгіянальную палітыку.

Я ўдзельнічаў у некалькіх дыялогавых пляцоўках, ведаю пажаданні людзей. І бачу, што цікавасць да іх выказванняў, прапаноў ёсць у дзяржаўнага апарату, Саветаў дэпутатаў, дэпутацкага корпуса нацыянальнага ўзроўню. Усё варта глыбока асэнсаваць і прыняць разумныя рашэнні. Ад гэтага залежыць будучыня беларускай дзяржавы.

Кожнае рабочае месца павінна быць эфектыўнае. Мы ад гэтага не адыдзем ва ўмовах глабальных канкурэнцыі і рынку рабочых месцаў. Калі хочам мець высокапрафесійнага спецыяліста, неабходна прапанаваць яму тую заработную плату, якая адпавядае яго чаканням, а таксама забяспечваць рост тэхналагічнага ўзроўню рабочага месца. Сёння вельмі многім абсталяваннем, якое ўкараняецца ў нашай галіне, трэба кіраваць, умоўна кажучы, як верталётам. Спецыяліста такога ўзроўню трэба рыхтаваць пяць, сем гадоў пасля заканчэння ім навучальнай установы. Хаос на рынку працы дорага абыходзіцца прадпрыемству, рэгіёну і краіне ў цэлым. Стабільнасць развіцця варта забяспечваць для кожнага суб'екта гаспадарання.

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».